Ўэйн Брыдж
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўэйн Брыдж (па-ангельску: Wayne Bridge; нар. 5 жніўня 1980 году) — ангельскі футбаліст, які гуляў на пазыцыі абаронцы. За нацыянальную зборную Ангельшчыны правёў 36 матчаў і толькі ў адным зь іх адзначыўся голам. Выпускнік акадэміі «Саўтгэмптану», дзе ён дэбютаваў у 1998 годзе, таксама гуляў за «Чэлсі» й «Фулгэм» падчас сваёй кар’еры.
Нягледзячы на тое, што ён не рэгулярна выходзіў у складзе зборнай, Ўэйн мае на сваім рахунку 36 матчаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны, у тым ліку значыўся ў сьпісе гульцоў Ангельшчыны на двух чэмпіянатах сьвету. Спыніў сваю міжнародную кар’еру 25 лютага 2010 году, пасьля меркаванага раману паміж ягонай экс-сяброўкай і капітанам зборнай Ангельшчыны Джонам Тэры[5].
Remove ads
Біяграфія
«Саўтгэмптан»
Брыдж нарадзіўся ў Саўтгэмптане, але пераехаў разам з бацькамі ў Ўінчэстэр у раньнім узросьце, аднак сувязі з горадам не парваў. Ўэйн з раньніх гадоў наведваў футбольную акадэмію «Саўтгэмптану». За які ў дэбютаваў у 1998 годзе.
«Чэлсі»
Яшчэ адзін, нараўне з Эшлі Коўлам, левы абаронца зборнай Ангельшчыны ў складзе «Чэлсі». Прыйшоў у клюб у 2003 годзе з «Саўтгэмптану» і па выніках сэзону 2003/04 быў уключаны ў сымбалічную зборную. Адносіны з галоўным трэнэрам клюбу Жазэ Маўрынью складаліся не заўсёды гладка, таму другую палову сэзону 2005/06 Ўэйн правёў у арэндзе ў «Фулгэме».
У сэзоне 2006—2007 гадоў з прыходам Эшлі Коўла сытуацыя з гульнявой практыкай для Ўэйна зноў ускладнілася, хоць у першых матчах ён праявіў сябе цудоўна. У бягучым сэзоне Ўэйн практычна забраў сабе статус асноўнага левага фул-бэка, тым самым пасадзіўшы Эшлі Коўла на зэдаль. Гэта ўсё тлумачыць тое, што Брыдж больш атлетычны, меней падатлівы ў адзінаборствах, а таксама валодае вялікай разнастайнасьцю ў нападах.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads