Фара Вітаўта (Горадня)
помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і, больш вядомы як Фа́ра Ві́таўта — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на заходнім баку Старога Рынку[a] пры Замкавай вуліцы. Твор архітэктуры маньерызму з моцнымі гатычнымі рысамі, пазьней зазнаў перабудовы ў стылях клясыцызму, расейскай эклектыкі і нэагатычным. 8 сакавіка 1961 году з прычыны моцнай гістарычна-культурнай сымбалічнасьці помнік архітэктуры зьнішчылі савецкія ўлады. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Фара Вітаўта лац. Fara Vitaŭta | |
![]() Фара Вітаўта. Рэканструкцыя выгляду на канец XVI ст. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′43.28″ пн. ш. 23°49′42.85″ у. д. |
Архітэктурны стыль | baroque gothic[d] |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 29 лістапада 1961 |
Фара Вітаўта на мапе Беларусі ![]() ![]() Фара Вітаўта | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны фарны касьцёл ў Горадні фундаваў у 1389 годзе вялікі князь Вітаўт. У 1494 годзе праводзілася рэканструкцыя касьцёла з ініцыятывы вялікага князя Аляксандра. У 1551 годзе касьцёл паўторна аднавілі з фундацыі вялікай княгіні Боны.

У 1584—1587 гадох замест драўлянага з фундацыі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя збудавалі новы мураваны касьцёл. Відаць, яго праектавалі езуіт Ян Марыя Бэрнардоні і прыдворны архітэктар Юзаф Ройтэн, а будаўнічымі працамі кіраваў італьяскі архітэктар Антоні Дзікрап. У 1751 і 1782 гадох будынак касьцёла пацярпеў ад пажараў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе расейскія ўлады перадалі будынак касьцёла Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1807 годзе касьцёл рэканструявалі ў стылі клясыцызму і пераасьвяцілі ў саборную царкву Сьвятой Соф’і. У 1870 годзе архітэктар Гур’еў праводзіў рамонт будынка. 9 траўня 1892 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару, у выніку чаго абваліліся скляпеньні.
У 1896—1899 гадох расейскія ўлады перабудавалі касьцёл пад царкву-мураўёўку паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна.
Найноўшы час
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак каталікам. Тут пачаў дзеяць гарнізонны касьцёл. Па пажары ў 1923 годзе касьцёл перабудаваў архітэктар В. Гэнбэрг. У 1935 годзе па чарговым пажары, касьцёл рэканструявалі ў стылі наэготыкі (архітэктар А. Сасноўскі).
8 сакавіка 1961 году выканкам Гарадзенскага гарсавету дэпутатаў працоўных прыняў пастанову № 213 «Аб зносе аварыйнага будынка былога ваеннага касьцёла на Савецкай плошчы». Руйнаваньне помніка архітэктуры абгрунтоўвалася «генэральнай забудовай гораду». Брыгада падрыўнікоў зь «Ленвыбухпрама» (Ленінград) два дні мініравала так званы «аварыйны» касьцёл з магутнымі сьценамі ў 1,5, мэтры дзеля чаго выкарыстала 2 тоны выбуховага рэчыва. А 2-й гадзіне ночы з 28 на 29 лістапада 1961 году вайсковыя сапёры і супрацоўнікі КДБ выканалі загад. Вялізную гару абломкаў прыбралі за 2 дні[1].
Remove ads
Архітэктура
Драўляны касьцёл
Выгляд драўлянага касьцёла захавала гравюра Адэльгаўзэна і Цюнта 1568 году. Гэта быў 1-нэфавы будынак з 2-схільным дахам, да якога з паўднёвага боку далучалася званіца. Хоць касьцёл неаднаразова перабудоўваўся, аднак пра характар зьмяненьняў яго аб’ёмна-плянавальнай структуры няма дакладных сьведчаньняў.
Мураваны касьцёл
Мураваны касьцёл — помнік архітэктуры маньерызму з моцнымі гатычнымі рысамі. Пачатковы яго выгляд схематычна перадае гравюра Тамаша Макоўскага 1600 году. Гэта была 3-нэфавая 8-слуповая базыліка зь зьвернутай да Старога Рынку гранёнай апсыдай прэзьбітэрыюму і закрысьціяй з паўночнага боку. Будынак накрываўся высокім сьпільчастым дахам, што ўласьціва готыцы. Нэфы перакрываліся крыжовымі скляпеньнямі, прычым цэнтральны быў крыху вышэйшым за бакавыя. Вышынную дынаміку падкрэсьлівала шмат’ярусная вежа на галоўным фасадзе з завяршэньнем у выглядзе рэнэсанснага мэталічнага купала. Вонкавыя сьцены каталікону ўмацоўваліся контрфорсамі ў выглядзе пілястраў, між якімі былі лучковыя аркі, якія разам з контрфорсамі ўтварылі своеасаблівую рэнэсансную аркаду. Вокны мелі стральчатую форму, што ўласьціва архітэктуры готыцы.
З усяго відаць, мастацкі разьвязак вонкавых сьценаў касьцёла грунтаваўся на кантраставым спалучэньні чырвонага колеру адкрытай муроўкі і белага колеру атынкаваных пілястраў. Гэта вельмі характэрны дэкаратыўны прыём для готыкі Вялікага Княства Літоўскага (падобная апрацоўка захавалася, прыкладам, у Мірскім замку або Мураванкаўскай царкве). Пазьней сьцены цалкам атынкавалі.
Некаторыя паверхі вежы мелі баявыя байніцы, што, відаць, было ўплывам моцнай традыцыі абарончай сакральнай архітэктуры ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Клясыцыстычная рэканструкцыя

Першая рэканструкцыя ў пачатку ХІХ ст. кардынальна не закранула структуры будынка. Касьцёл набыў рысы клясыцызму: завяршэньне вежы атрымала форму высокага шатра з гранёнай вежачкай, з бакоў касьцёла прыбудавалі нізкія прыдзелы.
Маскоўская перабудова
Па моцным пажары 1892 году выгляд будынка зьмянілі да непазнавальнасьці. Касьцёл перабудавалі пад царкву-мураўёўку ў стылі расейскай эклектыкі паводле праекту расейскага архітэктара Мікалая Чагіна. Над дахам паставілі кампазыцыю зь пяці вежаў з купалам-цыбулінамі, а над званіцай — высокі шацёр таксама з купалам-цыбулінай, тым часам фасады апрацавалі іншымі элемэнтамі, уласьцівымі сярэднявечнаму дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы: какошнікамі, броўкамі, парэбрыкам і г. д.
Нэагатычная рэканструкцыя
Па вяртаньні касьцёлам каталікам адбылася рэканструкцыя, у выніку якой аднавілі высокі сьпічасты дах, а вежа атрымала сьціплае шатровае завяршэньне. Касьцёл набыў рысы нэаготыкі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Па пажары, Г. Тышкевіч, 1795 г.
- Абмеры, 1800 г.
- Абмеры, 1843 г.
- Праект рэканструкцыі. Т. Тышэцкі, 1843 г.
- Праект рэканструкцыі. Т. Тышэцкі, 1856 г.
- Н. Орда, 1860-я гг.
- Праект маскоўскай перабудовы. Э. Жыбэр, 1866 г.
- Праект маскоўскай перабудовы, 1881 г.
- Праект маскоўскай перабудовы. М. Чагін, 1889 г.
- Праект маскоўскай перабудовы. М. Чагін, 1889 г.
- 1892 г.
- Абмеры, 1892 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1860 г.
- 1860 г.
- Я. Садоўскі, 1860-я гг.
- 1884 г.
- А. Сівіцкі, 1890 г.
- 1891 г.
- Па пажары 1892 г.
- Маскоўская перабудова, 1898 г.
- 1899 г.
- 1900—1907 гг.
- 1902 г.
- да 1914 г.
- да 1914 г.
- Л. Гелгар, да 1914 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- верасень 1915 г.
- 1915—1917 гг.
- 1915—1917 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- ліпень 1917 г.
- 1918 г.
- да 1919 г.
- 1920 г.
- Я. Валынскі, 1923—1929 гг.
- Я. Валынскі, 1923—1929 гг.
- Л. Гелгар, 1923—1935 гг.
- 1923—1935 гг.
- Л. Гелгар, 1923 г.
- Я. Булгак, 1930 г.
- 1930-я гг.
- З. Харлеўскі, 1931 г.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- 1935 г.
- Г. Жыўна, 1935 г.
- 1935—1935 гг.
- 1935—1935 гг.
- 1935—1935 гг.
- 1935—1935 гг.
- 1935—1935 гг.
- 1936 г.
- 16 жніўня 1937 г.
- Г. Паддэмбскі, 1937 г.
- 1941 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1944 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads