Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзеяў да першай паловы XIX ст. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() Фарны касьцёл | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′31.1″ пн. ш. 30°12′02.3″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
У другой палове XIX ст. касьцёл да непазнавальнасьці перабудавалі расейскія ўлады, а ў 1950-я рокі помнік канчаткова зруйнавалі бальшавікі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны касьцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 року, пры ім была драўляная плябанія. Пазьней належаў да кляштару марыявітак[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1842—1844 роках расейскія ўлады зачынілі касьцёл з прычыны ягонага блізкага разьмяшчэньня да царквы Зьвеставаньня Багародзіцы[2]. Неўзабаве помнік часткова зруйнавалі (разабралі вежы).
У 1862—1903 роках у будынку колішняга касьцёла месьціўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губэрнскай управы, архіў канцылярыі генэрал-губэрнатара.
Найноўшы час
Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х рокаў помнік зруйнавалі савецкія ўлады.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, абапал якога ўзвышаліся 5-ярусныя шатровыя вежы[1].
Галерэя
Гістарычная графіка
- Агульны выгляд, 1868 р.
- Малюнак У. Баярскага, 1884 р.
- Па перабудове. Н. Орда, 1875—1876 рр.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Фрагмэнт здымка, 1860-я рр.
- Паштоўка, 1904 р.
- Паштоўка, 1905 р.
- Паштоўка, 1909 р.
- Паштоўка, 1909 р.
- Паштоўка, 1912 р.
- Паштоўка, 1912 р.
- С. Пракудзін-Горскі, 1912 р.
- Паштоўка, да 1918 р.
- 1939 р.
- 1941 р.
- 1943 р.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads