Франсуа Алянд

францускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсуа Алянд
Remove ads

Франсуа́ Аля́нд (франц. François Hollande) — францускі палітык (сацыяліст). 24-ы прэзыдэнт Францускай рэспублікі 3 15 траўня 2012 году па 14 траўня 2017 году. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988—1993; з 1997), мэр гораду Цюль (2001—2008). Прэзыдэнт галоўнай рады дэпартамэнту Карэз з 2008.

Хуткія факты 24-ы прэзыдэнт Францыі, Папярэднік ...

Удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі 2012 ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63% галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры 6 траўня 2012 году, стаўшы такім чынам 24-м прэзыдэнтам Францыі. У 2-м туры яўка выбарцаў склала 80,34%. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Францыі, Алянд атрымаў 51,62% галасоў, Сарказі — 48,38%[7].

Ад удзелу ў выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2017 годзе адмовіўся з-за нізкага ўзроўню падтрымкі выбаршчыкаў. У выбарах 2017 году падтрымаў Эмануэля Макрона.

Remove ads

Замежная палітыка

21 траўня 2012 г. на саміце Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО) ў Чыкага (ЗША) абвясьціў пра пачатак вываду францускага войска з Аўганістану[7], што знаходзілася ў складзе Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпецы. У студзені 2013 г. накіраваў францускае войска ў Малі супраць Руху за адзінства і джыхад у Заходняй Афрыцы. У сьнежні 2013 г. разьмясьціў 1000 францускіх жаўнераў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе са сьнежня 2012 г. ішла грамадзянская вайна.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads