Фрыксан Эраса

эквадорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыксан Эраса
Remove ads

Фры́ксан Эра́са (па-гішпанску: Frickson Erazo; нар. 5 траўня 1988 году, Эсмэральдас, Эквадор) — былы эквадорскі футбаліст, абаронца. і нацыянальнай зборнай Эквадору.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Кар’еру пачаў у клюбе «Эль-Насьяналь», у якім правёў шэсьць сэзонаў. У студзені 2012 году далучыўся да гуаякільскага клюбу «Барсэлёна», за які дэбютаваў 2 лютага супраць клюбу «Дэпартыва Куэнка» (3:1). 29 красавіка забіў першы гол за новы клюб у матчы супраць каманды ЛДУ (2:2). У першым сэзоне ў «Барсэлёне» стаў чэмпіёнам краіны.

У студзені 2014 году на ўмовах арэнды выступаў за бразыльскі клюб «Фламэнгу». У дэбютным матчы 2 лютага супраць клюбу «Макаэ» ў рамках Лігі Карыёка быў выдалены з пляцоўкі. У 2015 годзе застаўся ў Бразыліі, аднак зьмяніўшы клюб на «Грэмію».

Міжнародная

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эквадору 20 красавіка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргентыны.

Remove ads

Дасягненьні

«Барсэлёна»:

  • Чэмпіён Эквадору: 2012

«Фламэнгу»:

  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2014

«Атлетыку Мінэйру»:

  • Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2014

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads