Фёдар Архіпенка

савецкі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Фёдаравіч Архіпенка (нарадзіўся 30 кастрычніка 1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюзу.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1938 скончыў сярэднюю школу і аэраклюб. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 скончыў Адэскую ваенную школу пілётаў.

У нямецка-савецкую вайну з чэрвеня 1941 на Паўднёва-Заходнім, Заходнім, Бранскім, Сталінградзкім, Варонескім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, лётчык-зьнішчальнік. Удзельнік абароны Ковеля, Роўна, Наваград-Валынскага, Кіева, Харкава, Варонежа, баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, за вызваленьне Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Бэрліна. Па стане на травень 1945 зьдейсьніў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветраныя баі і асабіста зьнішчыў 30 варожых машын, а яшчэ 14 — у групавых баях.

Да 1959 служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію (1951). У 1968 скончыў Маскоўскі інжынэрна-эканамічны інстытут. Жыў у Маскве.

Remove ads

Узнагароды

Літаратура

  • Архіпенка Фёдар Фёдаравіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 244—245.
  • Архипенко Ф. Ф. // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 81.
  • Архипенко Фёдор Фёдорович // Навечно в сердце народном: Справочник. — Мн., 1984. — С. 32.
  • Бортнікаў Г. Жыццё — подзвіг // Трыбуна працы. — 1986. — 7 кастр.
  • Бортнікаў Г. Чацвёрты ордэн героя // Трыбуна працы. — 1987. — 10 верас.
  • Гарэлік А. Двое з адной вёскі // Звязда. — 1982. — 16 снеж.
  • Горелик А. Воспоминания о земляке-герое // Трыбуна працы. — 2001. — № 26. — С. 3.
  • Дзёрзкасць плюс уменне // Магілёўская праўда. — 1970. — 17 верас.
  • Кобля С. Герой — наш зямляк // Камуніст. — 1974. — 9 мая.
  • Освободители Бобруйщины // Трыбуна працы. — 1991. — 8 мая.
  • Хейман З. Семейная черта // Сов. Белоруссия. — 1985. — 5 сентября.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads