Фёдар Клімчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Дані́лавіч Клімчу́к (27 лютага 1935, Сіманавічы, цяпер Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 22 кастрычніка 2018, Менск, Беларусь[2]) — беларускі мовазнаўца-дыялектоляг, гісторык.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Кандыдат філялягічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі. Спэцыяліст па гісторыі й дыялекталёгіі Палесься. Аўтар звыш 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, глёнтагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі. Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Рэспублікі Беларусь 2000 году ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук[3].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 лютага 1935 году ў вёсцы Сіманавічы Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва Польскае Рэспублікі (цяпер Дарагічынскі раён Берасьцейскае вобласьці Беларусі) у сялянскай сям’і. Зь першай па трэцяю клясу навучаўся ў Сіманавіцкай школе, чацьвертую клясу наведваў у сяле Вулька Сіманавіцкая, зь пятай па дзясятую клясу навучаўся ў школах Дарагічыну. Скончыў школу ў 1952 годзе[4].

У тым жа годзе паступіў на гістарычнае аддзяленьне Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытуту. Пасьля заканчэньня інстытуту ў 1954 годзе працаваў настаўнікам у вёсцы Відзібор Столінскага раёну Берасьцейскае вобласьці. З 1955 году настаўнічаў у школах Дарагічынскага раёну[4].

З 1964 па 1967 год завочна навучаўся на гістарычным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага. У 1957 годзе пачаў навуковую працу: зьбіраў дыялектны, фальклёрны й этнаграфічны матэрыял. У 1962 годзе пазнаёміўся й пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам Мікітам Талстым (праўнукам Льва Талстога)[4].

У 1968 годзе паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, скончыў якую ў 1971 годзе, пачаў працаваць у сэктары дыялекталёгіі гэтага ж інстытуту. З 1981 году — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься»[4].

Памёр на 84-м годзе жыцьця пасьля хваробы[2].

Remove ads

Дзейнасьць

Працуючы ў школе, пачаў запісваць дыялекты і песьні родных мясьцінаў.

Фёдар Клімчук — аўтар больш як 200 працаў у галіне дыялекталёгіі, лінгвагеаграфіі, лексыкаграфіі, славістыкі, фальклёру, этнагенэзу, сацыялінгвістыкі, тапаніміі.

Пераклаў на гаворку роднай вёскі Сіманавічы Новы Запавет, творы Гамэра, Талстога і Гогаля.

Выбраная бібліяграфія[a]

Манаграфіі

  • Клімчук Ф. Д. Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесься: Фанэтыка 4-х палесскіх гаворак: Дыс.на атрыманьне вучонай ступені канд. філ. навук. — Менск: Б.в., 1973. — 193 с.: табл.
  • Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесься: Фанэтычны нарыс / АН Беларус. ССР.Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. — Менск : Навука і тэхніка, 1983. — 128 с.

Рэдактар

  • Босак А. А. Атлас гаворак Пружанскага раена Брэсцкай вобласці і сумежжа (Верхняга Над’ясельдзя): фанетыка і марфалогія / Алена Босак, Віктар Босак; адк. рэд. Клімчук Ф. Д.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : [б. в.], 2005. — 94 с : карты. — Бібліягр.: с. 93.
  • Трухан Т. М. Лексіка апрацоўкі льну: тэмат. слоўн., лекс. атлас / Т. М. Трухан, Ф. Д. Клімчук; адказ. рэд. Трухан Т. М.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундам. исслед. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — 200, [1] с. : карты. — ISBN 985-442-358-1.
  • Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся: атлас, слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад.: Г. Ф. Вештарт [і інш.]; рэд. Ф. Д. Клімчук, У. А. Кошчанка, І. І. Лапуцкая. Мінск, 2008.

Прэміі і ўзнагароды

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads