Фікрэт Аміраў

азэрбайджанскі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Фікрэт Аміраў
Remove ads

Фікрэ́т Амі́раў (па-азэрбайджанску: Fikret Amirov; 22 літапада 1922, Гянджа — 20 лютага 1984, Баку) — азэрбайджанскі кампазытар савецкага пэрыяду. Аміраў вырас у атмасфэры азэрбайджанскай народнай музыкі. Ягоны бацька, Машадзі Джаміль Аміраў, быў вядомым сьпеваком мугамаў і кампазытарам, у тым ліку ў опэры «Сэйфальскі мюльк» 1915 году. У дзяцінстве і раньнім юнацтве Фікрэт пачаў складаць п’есы для фартэпіяна. Па заканчэньні Гянджынскага музычнага каледжу Аміраў паступіў у Азэрбайджанскую дзяржаўную кансэрваторыю, цяпер вядомую як Бакінская музычная акадэмія, дзе быў вучнем Барыса Зэйдмана і Ўзэіра Гаджыбэкава. У 1941 годзе падчас Другой сусьветнай вайны 19-гадовы Аміраў на той момант быў прызваны ў склад савецкага войска. Быў паранены пад Варонежам, шпіталізаваны і дэмабілізаваны з ваеннай службы, вярнуўшыся ў Баку, каб працягнуць навучаньне ў Азербайджанскай дзяржаўнай кансэрваторыі. На музыку Амірава моцна паўплывалі азэрбайджанскія народныя мэлёдыі. Ён стварыў новы жанр — сымфанічны мугам. Сымфанічныя мугамы Амірава былі заснаваныя на клясычных народных творах і выконваліся многімі вядомымі сымфанічнымі аркестрамі па ўсім сьвеце, напрыклад, Г’юстанскім сымфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Леапольда Стакоўскага.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads