Філіп Косьціч
сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фі́ліп Ко́сьціч (па-сэрбску: Filip Kostić; нар. 1 лістапада 1992 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Косьціч ёсьць выхаванцам крагуевацкага клюбу «Раднічкі», за які і дэбютаваў у чэмпіянаце Сэрбіі. Дзякуючы сваім выступам прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку перайшоў у нідрляндзкі «Гронінген», склаўшы кантракт 4 красавіка 2012 году. Дэбют прыпаў на 21 кастрычніка 2012 году, але сапраўды выкрыў свой талент у сэзоне 2013—2014 гадоў. Выдатнымі сталі матчы супраць НЭКу і «Гоў Эгэд Іглз». 20 кастрычніка 2013 году паўабаронца адзначыўся голам у браму ПСВ, які стаў адзіным у матчы[3]. 9 жніўня 2014 году Косьціч перабраўся ў Нямеччыну, далучыўшыся да «Штутгарту». Немцы выдаткавалі за набыцьцё футбаліста 6 млн эўра і дадатковы бонус 1 млн эўра[4]. Пасьля таго як «Штутгарт» пазбавіўся месца ў Бундэсьлізе, Косьціч перайшоў у «Гамбург», але і адтуль сышоў пасьля страты клюбам месца ў эліце. Сэрб працягнуў свае выступы ў Нямеччыне, гэтым разам за франкфурцкі «Айнтрахт». 14 красавіка 2022 году Косьціч двойчы ўлучыў мяч у браму «Барсэлёну» на Камп Ноў, чым здабыў перамогу зь лікам 2:3. «Айнтрахт» здабыў перамогу ў Лізе Эўропы, а Косьціч быў абвешчаны гульцам сэзону[5], а таксама стаў найлепшым асыстэнтам. 12 жніўня 2022 году «Ювэнтус» аб’явіў аб падпісаньні дамовы з Косьцічам тэрмінам на 4 гады[6].
Улетку 2024 году з улікам перабудовы клюбу і новым трэнэрам Т’ягу Мотам апынуўся непатрэбным камандзе. У выніку быў выпраўлены ў арэнду ў турэцкі Фэнэрбахчэ[7].
Міжнародная
7 чэрвеня 2015 году Косьціч дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сэрбіі ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану ў таварыскай перамозе[8].
Remove ads
Дасягненьні
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads