Хаваншчына (Івейскі раён)

хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хава́ншчына[1]хутар ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Напрыканцы XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў С. Талішэўскаму, 1 дым. У 1735 г. А. Папоўскаму.

У ХІХ—пачатку XX ст. фальварак у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. належаў Замойскім, 4 двары, 50 жыхароў, млын, у засьценку 1 двор, 8 жыхароў.

У 1921 -1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у фальварку 4 двары, 36 жыхароў.

3 12.10.1940 г. хутар (22 двары, 116 жыхароў) у Старчаняцкім, з 1961 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. Уваходзіў у калгас «Шлях Леніна». Потым у складзе калгаса «Іўе».

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 24 чалавекі[2]
  • 1999 год — 24 чалавекі, 10 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads