Харомнае

вёска ў Чарнобыльскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Харомнае (па-ўкраінску: Хоромне, у 1928 — 1937 гадах — Затонскае (Затонське), пасьля — Чапаеўка (Чапаєвка) — сяло ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1986 году адміністрацыйна належала да Чарнобыльскага раёну, месьцілася на беразе ракі Несьвіч, доплыву ракі Брагінкі, за 15 км ад ЧАЭС і 26 км ад колішняга цэнтру м. Чарнобыль.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

16-м лістапада 1708 году датаваная скарга оўруцкага падстолія Тэадора Паўшы на пана Яна і іншых Трыпольскіх за зьбіцьцё іхнымі падданымі сялянаў, жонак і дзяцей апошніх, за вымаганьне грошай, забраньне збожжа, коней, свойскай птушкі і г. д. пры наезьдзе на сёлы Чыкалавічы, Харомнае і Калыбані[1]. Цікава, што паны Трыпольскія таксама валодалі часткамі названых сёлаў.

Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, вёска Харомнае (Choromne) належала сужэнцам панам Войнам. Але яшчэ сказана, што ўладальнікамі частак яе былі і іншыя, тут неназваныя, асобы[2].

У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году занатавана, што прыход царквы Ўваскрашэньня Хрыстова ў сяле Чыкалавічы ўзначальваў сьвятар Лаўрэнці Гудымовіч. Уладальніца маёнтку пані Антаніна з Чэхоўскіх Войніна, судзьдзёвая рэчыцкая, у фундушы царкве, выдадзеным 15 траўня 1742 г., назвала яго «прэсбітэрам чыкалаўскім і калыбанскім, харомінскім»[3].

Паводле тарыфа 1754 году, з 24 двароў (×6 — каля 144 жыхароў) Харомнага пані Войніны «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 3 злотых, 22 грошы, «na milicję»[a] 14 злотых, 28 грошаў, а з 8 двароў (≈48 жыхароў) пана Міхала Антонія Паўшы, харунжага кіеўскага, — адпаведна 1 злоты, 6 грошаў і 4 злотых, 24 грошы[4].

Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў вёсцы Харомным адпаведна 4, 3 і 6 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Харомнае апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышльскага павету Кіеўскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд вёска Харомнае — у складзе Шапеліцкай воласьці.

На 1900 год у 120 дварах Харомнага налічвалася 422 душы мужчынскага і 389 жаночага полу жыхароў, усяго — 811 чалавек. Зямлі ў вёсцы —1501 дзесяціна, зь якой 1499 дз. належала сялянам і 2 дз. іншым саслоўям. Гаспадарка вялася паводле трохпольнай сістэмы. Пажарны абоз складалі 3 бочкі і 3 багры. Запасны прадуктовы капітал на 1 студзеня 1900 г. дасягнуў 1461 рубля 40 капеек. Працавалі школа граматы, 3 ветракі і 1 тапчак. Яшчэ ў даведніку ўжытая фраза — «Деревня принадлежит землевладельцу Антону Нестерову Тихому»[b][6].

Найноўшы час

Пасьля аварыі на ЧАЭС 26 красавіка 1986 году, з прычыны надзвычай моцнага радыяцыйнага забруджваньня, жыхары былі выселеныя ў Людвінаўку і Фасаў Макарыўскага раёну. Афіцыйна паселішча зьнятае з уліку ў 1999 годзе.

Remove ads

Заўвагі

  1. Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
  2. Гэта нібы сьведчыла, што сяляне да таго часу ня выкупілі свае надзелы? Колькасьць зямлі ў абшарніка, у адрозьненьне ад іншых паселішчаў, тут асобна ня ўказана...

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads