Калыбань
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калы́бань[2] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Належала да Камарынскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
16-м лістапада 1708 году датаваная скарга оўруцкага падстолія Тэадора Паўшы на пана Яна і іншых Трыпольскіх за зьбіцьцё іхнымі падданымі сялянаў, жонак і дзяцей апошніх, за вымаганьне грошай, забраньне хлеба, коней, свойскай птушкі і г. д. пры наезьдзе на сёлы Чыкалавічы, Харомнае і Калыбані[3]. Цікава, што паны Трыпольскія таксама валодалі часткамі названых сёлаў[b].
Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, вёска Калыбань належала сужэнцам панам Войнам[5].
У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году занатавана, што прыход царквы Ўваскрашэньня Хрыстова ў сяле Чыкалавічы ўзначальваў сьвятар Лаўрэнці Гудымовіч. Уладальніца маёнтку пані Антаніна з Чэхоўскіх Войніна, судзьдзёвая рэчыцкая, у фундушы царкве, выдадзеным 15 траўня 1742 г., назвала яго «прэсбітэрам чыкалаўскім і калыбанскім»[6].
Паводле тарыфа 1754 году, з 36 двароў (×6 — каля 216 жыхароў) вёскі Калыбані пані Войніны «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 5 злотых, 18 грошаў, «na milicję»[c] 22 злотых, 12 грошаў, а з 6 двароў (≈36 жыхароў) пана Міхала Антонія Паўшы, харунжага кіеўскага, — адпаведна 27 грошаў і 3 злотых, 18 грошаў[7].
Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў вёсцы Калыбань адпаведна 2, 2 і 8 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[8].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Калыбань – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. З расейскай рэвізіі 1795 году вядома, што Калыбань пажыцьцёва належала пані Людвіцы з Ржэвускіх, удаве графа Яна, сына Адама, Хадкевіча, генэрала-ад'ютанта[10]. На той час у вёсцы было 44 двары, а ў іх – 88 падданых мужчынскага і 81 жаночага полу[d][11][e].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Калыбань у складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[13].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
- І. В. Кандрацьеў, разглядаючы сытуацыю сярэдзіны XVI ст., падаў наступнае – «До Любецький волості належали й три населені пункти на лівому березі Брагінки – замкові села Савичі, Пієрки (Пієрка) та, вочевидь, с. Колибань.»[1]. Няблага даведацца, адкуль узятая інфармацыя пра Калыбань гэткага раньняга часу?..
- С. В. Марцэлеў у дачыненьні да Калыбані пісаў пра Патоцкіх і Масальскіх[4], аб чым зьвестак у выкарыстаных ім крыніцах няма.
- Сьпіс, магчыма, няпоўны. Да яго варта дадаць 6 двароў, пра якія пісаў С. В. Марцэлеў, зважаючы на справу 58 НГАБ[4].
- І. Е. Петрачэнка падала зьвестку, нібы вёска Калыбань і сяло Чыкалавічы знаходзіліся ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[12].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads