Хвіча Кварацхелія

грузінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвіча Кварацхелія
Remove ads

Хві́ча Кварацхе́лія (па-грузінску: ხვიჩა კვარაცხელია; нар. 12 лютага 2001 году) — грузінскі футбаліст, ўінгер францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Грузіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
Кварацхелія ў кашулі «Лякаматыва».

Сваю кар’еру запачаткаваў у 2017 годзе ў складзе тбіліскага «Дынама». Пасьля ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Руставі», склаўшы кантракт як вольны агент[3]. 15 лютага 2019 году Кварацхелія на правах арэнды прыяднаўся да расейскага клюбу «Лякаматыў»[4]. Дэбютаваў у расейскай лізе 10 сакавіка, выйшаўшы на замену на 86-й хвіліне замест Джэфэрсана Фарфана ў матчы супраць махачкалінскага «Анжы». 1 ліпеня клюб абвесьціў, што Кварацхелія пакінуў клюб па заканчэньні тэрміну арэнды[5]. Пасьля страты гульца галоўны трэнэр клюбу з сталіцы Расеі Юры Сёмін давёў, што быў вельмі расчараваны тым, што ня здолеў утрымаць грузіна, паколькі трэнэр зважаў яго надзвычай таленавітым футбалістам[6]. Пасьля абараняў колеры расейскага «Рубіну»[7]. Праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну замежныя гульцы расейскай Прэм’ер-лігі атрымалі мажлівасьць тэрмінова спыніць дамовы[8]. У выніку нападнік скасаваў дамову з расейцамі і на час вярнуўся на радзіму, дзе далучыўся да батумскага «Дынама».

1 ліпеня 2022 году каманда Сэрыі А «Напалі» пацьвердзіла аб падпісаньні кантракта з футбалістам тэрмінам да 2027 году. Паводле паведамленьня, італьянцам дамову каштавала 10—12 мільёнаў эўра[9]. 15 жніўня гулец дэбютаваў у складзе новага клюбу, зьявіўшыся ў матчы супраць «Вэроны»[10]. Кварацхелія хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.

10 кастрычніка 2024 году Кварацхелія быў у чацьверты раз прызнаны гульцом месяцу ў Сэрыі А, што стала рэкордным дасягненьнем, якога дамагаўся гулец «Ромы» Паўлё Дыбаля. 16 студзеня 2025 году гулец абвесьціў аб сваім сыходзе з «Напалі» праз сацыяльныя сеткі[11]. 17 студзеня прыяднаўся да францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», склаўшы працоўную дамову да чэрвеня 2029 году[12]. Як паведамлялася, пераход каштаваў парыжанам 70 мільёнаў эўра[13]. У дэбютным матчы супраць «Рэймсу» грузін адзначыўся галявой перадачай, а фінальны лік быў 1:1[14].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 7 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Гібральтару. 14 кастрычніка 2020 году адзначыўся першым голам у складзе зборнай у матчы Лігі нацыяў, які завяршыўся ўнічыю 1:1 супраць зборнай Паўночнай Македоніі[15].

Remove ads

Дасягненьні

«Лякаматыў»:

«Напалі»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads