Хорашч

места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Хорашч
Remove ads

Хорашч (польск. Choroszcz) — места ў Польшчы, на рацэ Гараднянцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 5834 чалавек. Знаходзіцца на захад ад Беластоку і ўваходзіць у яго аглямэрацыю.

Хуткія факты
Remove ads

Хорашч — магдэбурскае места на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы ансамбль Браніцкіх і комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Стэфана, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст.

Remove ads

Назва

Апроч формы Хорашч[1], у крыніцах таксама сустракаюцца варыянты Харошча[2] і Хорашча[3]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў у якасьці асноўнага польскага варыянту назвы падаецца Choroszcza[4].

Гісторыя

Thumb
Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Хорашч ўпамінаецца ў канцы XV ст., каля яна знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Бельскага павету Падляскага ваяводзтва (па 1569 годзе — у складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва, утвараючы анкляў Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўстве Польскім). У 1506 годзе Аляксандар Хадкевіч перадаў мястэчка Супрасьлеўскаму манастыру, манахі якога збудавалі тут першую царкву.

У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Хорашчы Магдэбурскае права. У 1533 годзе мястэчка вярнулася да Хадкевічаў. У 1587 годзе праз шлюб Ганны Хадкевіч з Паўлам Пацам Хорашч перайшла ў валоданьне Пацаў. У 1654 годзе Мікалай Стафан Пац заснаваў у месьце кляштар ордэну дамініканаў. У 1683 годзе вялікі пажар зьнішчыў Хорашч — згарэла 600 дамоў, царква, касьцёл і кляштар.

У 1703 годзе Хорашч перайшла ў валоданьне Браніцкіх. У 1709 годзе места атрымаў Ян Клемэнс Браніцкі, пачаўся пэрыяд разьвіцьця Хорашчы — тут збудавалі палац, шпіталь, новыя царкву і касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Хорашч апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у складзе Расейскай імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньне (1830—1831) у 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў. У 1840 годзе радзіна Мастоўскіх заснавала ў Хорашчы мануфактуру, якая неўзабаве стала вялікай суконнай фабрыкай.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Хорашч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хорашч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хорашч апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1930 годзе доктар Зыгмунт Брадовіч заснаваў у месьце псыхіятрычны шпіталь.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Хорашч акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Хорашч увайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Нацысты цалкам зьнішчылі жыдоўскую частку населніцтва, забівалі таксама пацыентаў псыхіятрычнага шпіталю, побач зь местам у вёсцы Навасёлках расстралялі каля 4 тыс. чалавек. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Хорашч Польскай Народнай Рэспубліцы.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 1512 чал. (773 муж. і 739 жан.)[6], зь іх прыкладна 300 каталікоў, 200 праваслаўных, 200 пратэстантаў і 750 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 5834 чал.

Адукацыя

У Хорашчы працуюць пачатковая і сярэдняя школы, гімназія і ліцэй.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Хорашч знаходзіцца на мяжы Нарвенскага нацыянальнага парку. У колішнім палацы Браніцкіх дзее музэй.

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Стэфана і кляштар дамініканаў (1753—1759)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца; праваслаўныя, юдэйскія
  • Палацава-паркавы комплекс Браніцкіх (XVIII ст.)
  • Фабрыка сукна (XIX ст.)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Страчаная спадчына

  • Сынагога
Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads