Хрушчы

традыцыйная салодкая страва зь цеста From Wikipedia, the free encyclopedia

Хрушчы
Remove ads

Хрушчы́ або хрусты́ кандытарскія вырабы зь бездражджавога цеста.

Хуткія факты Нацыянальная страва, Асноўны складнік ...

Прыгатаваньне

Вырабляецца з мукі, масла, яек, цукру. У рэцэпце можа быць сьпірт (ром, каньяк, гарэлка) або воцат (можа быць і разам з алькаголем). Замест масла, а часьцей як дадатковы складнік у хрушчы дадаюць троху малочных прадуктаў малака, сьмятаны або вяршкоў. Цеста для хрушчоў робяць крутое, звычайна ў такім парадку: яйкі расьціраюць з цукрам, пасьля гэтага дадаюць масла (і/або іншыя малочныя прадукты), сьпіртовыя або араматычныя кампанэнты, і ў гэтую масу паступова ўсыпаюць муку, замешваючы досыць крутое цеста.

Цеста раскатваюць у плясты таўшчынёю да 2—3 мм і наразаюць палоскамі шырынёю 2,5 см і даўжынёю 10—12 см. Палоскі складаюць напалову, пераплятаюць у касічку, а канцы зьлепліваюць.

Пасьля гэтага хрушчы зьмяшчаюць у кіпячы шмалец ці алей на 1-2 хвіліны, пакуль у іх ня зьявіцца залацістая афарбоўка.

Абсмажаныя хрушчы пасыпаюць цукровай пудрай. Ядуць як гарачымі, так і халоднымі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Вергуни / Клиновецька Зіновія // Страви й напитки на Україні. — Київ: Час, 1991. — С. 135.
  • Українські народні ласощі / Безусенко Л. М. // Українська національна кухня. — Донецьк: Сталкер, 2002. — С. 207—210.
  • В. Щ. [Варвара Щелоковська] Виргуны. Пища и питье крестьян-малороссов, с некоторыми относящимися сюда обычаями, поверьями и приметами (ru-old) / Янчук Н. А. (ред.) // Этнографическое обозрение. — М.: Т-во Скороп. А. А. Левинсон, 1899. — В. Кн. XL-XLI. — № 1—2. — С. 289.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads