Хрыста Боцеў
баўгарскі грамадзкі дзяяч, паэт, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хры́ста Бо́цеў (па-баўгарску: Христо Ботев), пры нараджэньні Хрыста Боцеў Петкаў (па-баўгарску: Христо Ботьов Петков; 6 студзеня [ст. ст. 25 сьнежня 1847] 1848, Калофер — 1 чэрвеня 1876, Камарата, Старая Планіна) — баўгарскі грамадзкі дзяяч, паэт і публіцыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Калофэры ў сям’і настаўніка і дзеяча вызвольнага руху Боцё Петкава. Навучаўся ў родным месьце, у 1863 паступіў у Другую адэскую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1865 року быў выключаны з гімназіі. Працягнуў навучаньне ў Новарасейскім унівэрсытэце (Адэса).
Працаваў настаўнікам у сяле Задунаеўка ў Бэсарабіі. У 1867 вярнуўся ў Калофэр. Падчас урачыстасьцяў у гонар Кірылы й Мятода выступіў з антытурэцкаю прамовай, пасьля чаго быў вымушаны эміграваць у Румынію.
У Бухарэсьце браў удзел у аб’яднаньнях баўгарскай эміграцыі, увайшоў у Баўгарскі рэвалюцыйны камітэт, выдаваў газэту «Дума на българските емигранти» (бел. Слова баўгарскіх эмігрантаў). Браў удзел у Красавіцкім паўстаньні 1876 року. 1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1876 быў сьмяротна паранены турэцкім снайпэрам. Паводле іншае вэрсіі, быў забіты адным са сваіх паплечнікаў. Усе ўдзельнікі аддзелу, якім кіраваў Боцеў, таксама загінулі.
Remove ads
Памяць
Пасьля атрыманьня незалежнасьці Хрыста Боцеў стаў адным з шанаваных у Баўгарыі дзеячоў нацыянальнага адраджэньня. З 1885 дзень 2 чэрвеня адзначаецца як нацыянальнае сьвята Дзень Боцева і загінулых за свабоду і незалежнасьць Баўгарыі.
У Калофэры дзейнічае дом-музэй Боцева(bg); у адноўленым караблі «Радзецкі»(bg), на якім аддзел Боцева прыбыў на дапамогу паўстаньню, таксама дзейнічае музэй.
Імем Хрыста Боцева названыя вуліцы амаль у кожным месьце Баўгарыі, у шматлікіх местах Румыніі й іншых краінах; шматлікія навучальныя ўстановы і бібліятэкі; футбольныя клюбы, стадыёны і горад Боцеўград.
Ягонае імя носяць гара ў Балканах, пік у Антарктыцы, скрайні паўднёвы пункт(bg) востраву Лівінгстан, малая плянэта(bg).
Помнікі Хрыста Боцеву ўсталяваныя ў Баўгарыі, Малдове, Расеі, Украіне.
На беларускую мову вершы Боцева перакладаў Ніл Гілевіч, а таксама Алесь Разанаў і Мікола Хведаровіч.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads