Хімы (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хімы́[1] — вёска, цэнтар Хімоўскага сельсавету Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіны на лініі Бабруйск — Жлобін, за 12 км на паўночны ўсход ад Бабруйску, за 98 км ад Магілёва. На паўночны ўсход ад вёскі праходзіць мэліярацыйны канал. Транспартныя сувязі ладзяцца па прасёлачнай, а пасьля аўтадарозе Бабруйск — Рагачоў.
Remove ads
Назоў
Стары назоў вёскі — Хімэ. Паводле легенды на месцы цяперашняе вёскі недалёка ад рэчкі Алы пасялілася вялікая сям’я. Пасьля сьмерці гаспадара ўдава засталася зь дзецьмі адна. Гаспадыню клікалі Хіма. Калі сыны вырасьлі, пачалі жаніцца. У хаце стала цесна, і сыны пачалі будаваць свае хаты побач з бацькаўскай. Гэтае селішча сталі зваць Хімы. Але лінгвістычны аналіз паказвае, што назоў мае балцкае паходжаньне ад асновы «мох»; з гэтай асновай але з пачатковай літарай «К» ёсьць шэраг назваў у балцкіх рэгіёнах.
Remove ads
Гісторыя
Ля вёскі знаходзяцца курганныя могілкі. Здаўна вёска дзялілася на тры часткі: Дзеркачы, Сярэдзіну й Канец. У гаспадарчых дакумэнтах 1838 — вёска Бабруйскага павету, 115 рэвіскіх душаў, уласнасьць Кялчэўскіх (уваходзілі ў маёнтак Валосавічы). Паводле перапісу 1897 — вёска Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 74 гаспадаркі, 658 жыхароў, хлебазапасная крама, вінны шапік. У 1904 адчыненая земская вучэльня (у наёмнай сялянскай хаце). У 1907 — вёска, 98 двароў, 726 жыхароў, у 1917 — 124 двары, 804 жыхары. Апроч земляробства й жывёлагадоўлі ў вёсцы існавала й хатняе саматужніцтва — прадзеньне, ткацтва, пашыў адзеньня для сям’і са свае тканіны, збор ягадаў, грыбоў і лекавых траваў, выраб абутку (пераважна лапцяў), віцьцё вяровак і г. д.
Ад 20 жніўня 1924 — цэнтар сельсавету Бабруйскага 2-га, а ад 4 жніўня 1927 Бабруйскага раёнаў. У 1925 годзе далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі, на якой будаваліся беднякі. На базе земскае народнае вучэльні створаная працоўная школа 1-е ступені, у якой у 1925 было 108 вучняў, дзейнічаў драматычны гурток; у 1926 для школы збудаванаек памяшканьне. Паводле перапісу 1926 — вёска, 90 двароў, 419 жыхароў. Для школы пабудаванае новае памяшканьне. У 1930 створаны калгас «Сёмы зьезд Радаў».
У чэрвені 1941 вёска акупаваная немцамі, у сьнежні партызаны разграмілі валасную ўправу ў вёсцы. 28 чэрвеня 1944 у баі за вызваленьне былое вёскі Зарэчча (цяпер у складзе Хімоў) вызначыўся старшы лейтэнант Мікалай Іванавіч Кліменка, які пасьмяротна атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу. На фронце й у партызанах загінула 24 вяскоўцы.
У 1959 у вёсцы 121, у 1973 — 193 жыхары. У 1967 далучаная вёска Зарэчча. У 1986 у вёсцы 84 гаспадаркі, 205 жыхароў, сама яна цэнтар калгасу «Шлях Леніна». На пачатак 1997 — 127 двароў, 342 жыхары, у 2003 — 349 жыхароў, 140 двароў. У 2007 было прынятае рашэньне пра пераўтварэньне вёскі ў аграгарадок.
Remove ads
Сучаснасьць
У вёсцы сядзіба сельсавету й калгасу, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчае тэхнікі, фэрма буйное рагатае жывёлы, лесапільня, устаноўка па прыгатаваньні вітаміннае мукі, асфальтава-бэтонны завод, завод па перапрацоўцы алейных культураў. Дзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячы ясьлі-садок, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, аддзяленьне сувязі й ашчаднага банку, аўтаматычная тэлефонная станцыя, прыёмны пункт побытавага абслугоўваньня насельніцтва, дзьве крамы.
Пляніровачна вёска ўяўляе сабой вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Вуліцы забудаваныя драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
На мясцовых могілках — дзьве брацкія магілы савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў Вялікую айчынную вайну. У 1975 і 1976 на магілах усталяваныя помнік-стэля й абэліск з мэмарыяльнымі надпісамі.
Насельніцтва
- 1999 год — 353 жыхары
- 2007 год — 324 жыхары, 125 двароў
- 2010 год — 354 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads