Царква Нараджэньня Божай Маці (Лыскаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Нараджэньня Божай Маці (Лыскаў)
Remove ads

Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ці — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя Лыскаве. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, пад адрасам вуліца Пружанская, 3. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі «закапанскага» стылю і мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Нараджэньня Божай Маці
Thumb
Царква Нараджэньня Божай Маці
КраінаБеларусь
вёскаЛыскаў
Каардынаты52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяБерасьцейская 
Тып будынкацарква
Архітэктурны стыль«закапанскі»
Аўтар праектуСтаніслаў Пятроўскі
Дата заснаваньня1933
Будаваньне19301933 гады
Апошні плябанАляксандар Багдановіч[1]
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейная
Царква Нараджэньня Божай Маці на мапе Беларусі
Thumb
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы, разабраная расейскімі ўладамі ў 1892—1893 рр.

Пад 1859 рокам згадваецца царква ў Лыскаве, збудаваная ў 1725 року. У 1892—1893 роках расейскія ўлады разабралі яе з прычыны эканоміі сродкаў дзеля рамонту, а царкоўны рыштунак перанесьлі ў былы касьцёл, які ў 1880 року выгарэў па ўдары маланкі. Будынак касьцёла аднавілі ў 1880-я рокі, аднак ужо як царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). 11 сьнежня 1886 року яе асьвяцілі ў імя Нараджэньня Найсьвяцейшае Багародзіцы.

За часам Першай сусьветнай вайны войскі Нямецкай імпэрыі выкарыстоўвалі царкву сьпярша як шпіталь, а потым — як склад зерня. У 1921 року, за польскім часам, будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1933 року набажэнствы ладзіліся ў капліцы на могілках.

У 1925 року ў Лыскаў атрымаў прызначэньне новы праваслаўны сьвятар Пётар Радкевіч, які атрымаў ад уладаў дазвол на пабудову новай царквы. Будаваньне вялося ў 1930—1933 роках праваслаўнымі жыхарамі паводле праекту Станіслава Пятроўскага зь Беластоку і каштавала 40 тысячаў злотых.

8 кастрычніка 1933 року царкву асьвяціў архіяпіскап гарадзенскі і наваградзкі Алексі (Грамадзкі). На цырымоніі былі намесьнік ваўкавыскага старосты, уладальнік маёнтку Адамкова Быхавец, мясцовыя грамадзкія дзеячы. Іканастас узялі з былога касьцёла, вернутага ў 1921 року каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, збудаваны пад уплывам сакральнай архітэктуры Закарпацьця і стылю мадэрн. Стыль будынка характарызуецца як «закапанскі»[2] або «бяшчадзкі»[3][a]. Даўжыня царквы складае 21 мэтар, шырыня — 12 м, вышыня — 22 м, матэрыял сьценаў — хваёвы брус.

Кампазыцыя крыжова-купальная. На захадзе да асноўнага кубападобнага аб’ёму далучаецца 3-ярусная званіца, на ўсходзе — прастакутная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Асноўны зруб накрываецца 4-схільным дахам, на якім 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-баняй зь ліхтаром. Падобны купал завяршае пірамідальную чацьверыковую званіцу. Асноўныя праёмы ромбападобныя ў барабане і стрэлападобныя ў асноўным аб’ёме.

У інтэр’ер адкрываецца барабан на 4 слупах зь ветразевай канструкцыяй асновы і хоры. Апсыда адмяжоўваецца драўляным іканастасам. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя»[4].

Remove ads

Настаяцелі

  • Пётар Радкевіч (1925 — ?)
  • Антон Юшко (1949—1972)[5]
  • Аляксандар Багдановіч (цяпер)[6]

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. У гэтым выпадку вядзецца пра невялікія драўляныя цэрквы, пакрытыя драўлянымі цёсанымі пліткамі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads