Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак (Горадня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак (Горадня)
Remove ads

Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места пад адрасам вуліца Давыда Гарадзенскага, 3. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку рэканструкцыі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак
Thumb
Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°40′37.53″ пн. ш. 23°49′35.46″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуЁсіф Фантана III[d]
ЗаснавальнікАнтон Сялява
Дата заснаваньня1632
СтатусАхоўная зона
Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак
Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак
Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак на Вікісховішчы

Комплекс Гарадзенскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога і гаспадарчага корпуса, капліцы.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Н. Орда, 1860-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Манастыр базылянак у Горадні заснавалі ў 1633 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1632 годзе на загад мітрапаліта Антонія Сялявы) з дазволу мітрапаліта Язэпа Руцкага на месцы Прачысьценскай царквы XII стагодзьдзя. Першай ігуменьняй была Базылія Сапега, якая прыехала зь Вільні. У 1641 годзе манастыр налічваў 5 манашак. У 1642 годзе А. Сялява перадаў манастыру тэрыторыю на захад ад Прачысьценскай царквы да Каралеўскага замка[1]. Па спусташальным пажары 1647 году, які зьнішчыў царкву, на яе месцы збудавалі новую драўляную (зьнішчана пажарам 1720 году). У 1720 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы і манастыра пад кіраўніцтвам архітэктара Ё. Фантана[2]. Фундаваў будоўлю мітрапаліт Леў Кішка. Мураваны манастыр асьвяцілі ў 1756 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1751 годзе[3]).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Г. Штрук, 1916 г.

Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць як уніяцкія. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1848 годзе царкву перабудавалі, у выніку чаго іканастас перанесьлі заходняй часткі, дзе раней быў алтар, ува ўсходнюю. У 1866 годзе на тэрыторыі манастыра зьявілася гэтак званая «цёплая» царква Сергія Раданескага, збудаваная на грошы, канфіскаваныя ў мясцовай шляхты за ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў. У 1891 годзе ў заходняй частцы комплекса збудавалі гаспадарчы корпус.

У 1901 годзе манастыр перавялі ў Ружанасток, а па 1914 годзе ў зьвязку заняцьцем Горадні войскамі Нямецкай імпэрыі ў Маскву.

Найноўшы час

За польскім часам манастыр працягваў дзеяць як праваслаўны. У 1953 годзе пры манастыры працаваў прытулак для дзяцей-сіротаў, золаташвацкая майстэрня, цэх вырабу сьвечак. У 1960 годзе манашкі мусілі пераехаць у Жыровічы. У 1977 годзе ў будынках разьмясьціўся Рэспубліканскі музэй атэізму і гісторыі рэлігіі. У 1979—1985 гадох праводзілася рэстаўрацыя комплексу. У 1980 годзе перад галоўным фасадам царквы выявілі рэшткі старажытнай Прачысьценскай царквы.

У 1992 годзе будынкі перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У выніку рэканструкцыі, праведзенай кіраўніцай манастыра Гаўрыілай (Глухавай), якая нарадзілася ў Саратаве і пераехала ў Беларусь у 1992 годзе, на галоўны купал царквы нанесьлі пазалочаныя зоркі, запазычаныя з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы. Чырвоную керамічную дахоўку над будынкамі манастыра замянілі над карычневую мэталічную. У 2017 годзе перад царквой збудавалі прытвор з сылікатнай цэрквы, які цалкам парушае архітэктурную канпэпцыю помніка[4].

Remove ads

Архітэктура

Царква

Царква — крыжова-купальная базыліка Да 8-граннага ядра кампазыцыі, увенчанага сьветлавым барабанам з купалам, з чатырох бакоў сьвету прылягаюць аднолькавыя прастакутныя аб’ёмы, утвараючы ў пляне роўнаканцовы грэцкі крыж. Ад пачатку да заходняй часткі, якая ёсьць алтарнай, далучаўся роўнавысокі і роўнашырокі аб’ём, што рабіла прэзьбітэрыюм моцна выцягнутым, а царкве ў пляне надавала форму лацінскага крыжа. Унутры алтарная частка мела закруглёны абрыс. Па рэканструкцыі 1843 году тут зрабілі ўваход, а ва ўсходняй частцы паставілі іканастас. Асаблівасьцю кампазыцыі ёсьць разьмяшчэньне дзьвюх чацьверыковых вежаў зь фігурнымі купаламі-банямі над крыламі трансэпта, а не традыцыйна з бакоў галоўнага фасаду. Купал зьмяшчаецца на высокім барабане, завершаным банькай. Да купала прастакутнай алтарнай часткі далучаюцца нізкія аб’ёмы рызьніцаў. Галоўны ўваход завяршаецца трыкутным франтонам. Сьцены ўпрыгожваюцца пілястрамі (у месцы зьяднаньня аб’ёмаў — падвойнымі), завяршаюцца шырокім прыфіляваным карнізам.

У інтэр’еры крылы трансэпта перакрытваюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках. Сьцены завяршае прафіляваны антаблемэнт зь вялікім вынасам карніза. Пры ўваходзе абапал асноўнага нэфа зьмяшчаюцца вінтавыя ўсходы. У паўночнай частцы трансэпта знаходзяцца хоры, зьяднаныя з калідорам другога паверху корпуса манастыра.

Манастырскі корпус

Манастырскі жылы корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з высокім 2-схільным дахам. Прадольнае крыло далучаецца да царквы і ўтварае перад апсыдай невялікі напалову адкрыты дворык. Прастакутныя вокны разьмяшчаюцца нерэгулярна. Плян будынка галерэйны, памяшканьні перакрываюцца крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads