Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Гавязна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Гавязна)
Remove ads

Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гавязьне. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Нясьвіскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Thumb
Прадцечанская царква па маскоўскай перабудове
КраінаБеларусь
ВёскаГавязна
Каардынаты53°20′54.53″ пн. ш. 26°41′12.54″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньня1742
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Thumb
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першую царкву ў Гавязьне збудавалі ў 1640 годзе. У 1742 годзе тут збудавалі новую царкву[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гавязна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

У 1853 годзе Ўладзіслаў Сыракомля пісаў пра царкву ў Гавязьне:

« Вельмі шкада, што сёньня, белячы царкву і аздабляючы яе блішчастымі купаламі, сьціраюць і характэрныя асаблівасьці далёкага мінулага[2] »

Найноўшы час

У 2014 годзе ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разьліку, што прывяло да пашкоджаньня сьценаў будынка[3].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта мураваная 3-нэфавая базыліка з паўцыркульнымі апсыдай і 2-вежавым галоўным фасадам у выглядзе самастойнага аб’ёму. У выніку маскоўскай перабудовы цэнтральная кампазыцыйная вось галоўнага фасада вылучаецца какошнікам, а з бакоў будынка ўзвышаюцца купалы-цыбуліны на высокіх цыліндрычных барабанах. Сьцены звонку і ўнутры падзяляюцца пілястрамі, завершаныя разьвітымі прафіляванымі карнізамі. Аконныя праёмы з лучковымі, на галоўным фасадзе з паўцыркульнымі завяршэньнямі.

Усярэдзіне чатыры масіўныя слупы вылучаюць цэнтральны нэф, перакрыты цыліндрычным скляпеньнем. Бакавыя нэфы, значна ніжэйшыя і вузейшыя за галоўны, разам з нартэксам перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. У процілеглай ад алтара частцы будынку вылучаецца бабінец, дзе разьмяшчаюцца хоры, зьвязаныя з асношным памяшканьнем вітымі ўсходамі. Плястыка інтэр’еру захавалася ў першапачатковым выглядзе. Пілёны з боку цэнтральнага нэфу апрацоўваюцца пілястрамі і стылізаванымі янічнымі капітэлямі. Глухая агароджа хораў утварае агульную кампазыцыю з цыліндрычнымі аб’ёмамі ўсходаў. Лесьвічныя шахты ўзвышаюцца да ўзроўню парапэту хораў і абмяжоўваюцца агульным прафіляваным карнізам. Парапэт у цэнтральнай частцы мае пукатую паверхню[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads