Гавязна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гавязна́ (з 1964 году — Вішняве́ц[1]) — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Гавязьнянкі. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 640 чалавек. Знаходзіцца за 17 км ад Стоўпцаў, на шашы Стоўпцы — Нясьвіж.
Гавязна — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Яна Прадцечы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.
Remove ads
Назва
Некаторыя дасьледнікі адзначаюць, што тапонім Гавязна ўзыходзіць ад балцкага 'гаіць'. Таксама імавернае паходжаньне ад зьніклай да нашага часу рэчкі Гавязьнянкі[2].
30 ліпеня 1964 году Гавязну ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР афіцыйна перайменавалі ў Вішнявец[3]. У 1992 годзе тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў часе экспэртызы высьветліла, што старажытная назва вёскі была адзінай на ўсю Беларусь і мела для краіны вялікую гістарычна-культурную каштоўнасьць[4]. Паводле старшыні камісіі Валянціны Лемцюговай:
![]() |
Былую назву як рэлікт, помнік духоўнай культуры трэба абавязкова вяртаць. А тое, што вёска знаходзіцца ў Нясьвіскай турыстычнай зоне, робіць аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці справай дзяржаўнай важнасьці. | ![]() |
У 2006 годзе вяртаньне гістарычнай назвы абмяркоўвалася на мясцовым узроўні, аднак на той час ня здолела атрымаць дастатковай падтрымкі[4].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра двор Гавязна датуецца 1592 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні Нясьвіскага езуіцкага калегіюму[5]. Таксама вядома, што Ян Сямён Алелькавіч прадаў свой маёнтак Гавязну Мікалаю Радзівілу «Сіротку»[6]. У 1602 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» перадаў заможную сядзібу з ваколіцамі (170 валок зямлі) Нясьвіскаму жаночаму бэнэдыктынскаму кляштару.
Заснаваньне мястэчка Гавязна адбылося ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзі побач з аднайменнымі вёскай (цяпер Навапольцы) і маёнткам. У 1742 годзе бэнэдыктынкі збудавалі тут царкву Сьвятога Яна Прадцечы. На 1773 год у мястэчку было 17 двароў, у 1801 годзе — 19 двароў[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гавязна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце[8]. У 1845 годзе тут адкрылася расейская народная вучэльня, у якой у 1892/93 навучальным годзе займаліся 44 хлопчыкі, у 1905/06 — 110 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. Па скасаваньні уніі да 1850 году расейскія ўлады істотна перабудавалі царкву.
На 1861 год у Гавязьне было 18 двароў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам воласьці Слуцкага павету. У 1880 годзе тут было 20 двароў, існавалі валасная ўправа, плябанія і карчма, штогод праводзіўся кірмаш[7]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку быў 31 двор. На 1908 год — 25 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гавязну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гавязна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гавязьненскай воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[9]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Гавязна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 46 двароў. У 1928 годзе на тэрыторыі мястэчка існаваў млын[11].
У 1939 годзе Гавязна ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Стаўпецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 году Гавязна знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1970 год у вёсцы было 87 двароў, на 1992 год — 212, на 1996 год — 211. У 2000-я гады Гавязна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 138 чал.; 1880 год — 144 чал.; 1897 год — 215 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 216 чал.; 1921 год — 257 чал.; 1970 год — 307 чал.; 1992 год — 661 чал.; 1996 год — 681 чал.[12]; 1999 год — 684 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 640 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, пошта.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Будынак крамы, у якім некалі быў пастарунак і невялікая пякарня
- Каплічка (XIX ст.; каля царквы)
- Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1742: Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
У вёсцы знаходзіцца абэліск загінулым землякам у Другую сусьветную вайну
Дадатковыя зьвесткі
- Мясцовую барокавую царкву сьвятога Яна Прадцечы ў сваёй творчасьці апісаў паэт Уладзіслаў Сыракомля: «сярод ураджайных раўнінных палёў ляжыць мястэчка Гавязна з прыгожай мураванай царквой»[3].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads