Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Віцебск)
Remove ads

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьзя ў Віцебску. Знаходзілася на Задзьвіньні ў Рускім пасадзе, на рагу Ніжняй Пятроўскай і Папярочнай Пятроўскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°11′27.5″ пн. ш. 30°11′38.1″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
Дата заснаваньняXVII ст.
Дата скасаваньня1945
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляная Пятроўская царква на Задзьвіньні ўпамінаецца пад 1618 годам. Гэтая царква стаяла на тэрыторыі Рускага пасаду, дзе ёй належала некалькі пляцаў.

Пад 1713 годам упамінаецца мураваная капліца, якая стаяла на месцы старажытнай Пятроўскай царквы. Існуюць зьвесткі, што непадалёк існавалі 2 мураваныя філіяльныя царквы: Стрэчанская і Міхайлаўская (на месцы правіянцкіх магазынаў).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1780 годзе з блаславеньня Іраклія Лісоўскага на месцы старой царквы збудавалі новую мураваную царкву[1]. У 1799 годзе ў царкву перавялі манахаў базылянскага манастыра.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1886 годзе побач збудавалі царкву-мураўёўку Раства Багародзіцы.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры. Пазьней на яго месцы збудавалі 3-павярховы кутні будынак з сылікатнай цэглы (дом № 11).

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Над галоўным фасадам узвышаліся 2-ярусныя вежы зь фігурным франтонам паміж імі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся 16 вялікімі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер царквы аздаблялі росьпісы. У 1945 годзе яшчэ захоўваліся 18 кампазыцыяў, разьмешчаных на бакавых сьценах і не перакінутых церазь пілёны арках галоўнага нэфа.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — рог вуліцы Камсамольскай і вуліцы Зяньковай

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads