Цеалін (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цеалін[2] (таксама — Тавалі́н[2]) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. У 1796 годзе маёнтак Цеалін, які належаў Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. Тут пражывалі 7 шляхціцаў, 2 вольныя селяніны і 43 прыгонныя. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 121 жыхар.

Насельніцтва

  • 2009 год — 123 чалавекі[1]

Былы маёнтак

Палацава-паркавы комплекс XVIII—XIX ст., які належаў Грыбоўскім. Разьмешчаны на левым беразе р.Рось. Плошча каля 8 га. З 1947 г. у ім разьмешчаны санаторый «Рось» (да 1983 г. — дом адпачынку).

Захаваліся 2 мураваныя сядзібныя дамы (перабудаваны ў 1940-я гады для санаторыя). Парк пэйзажнага тыпу з элемэнтамі рэгулярнай пляніроўкі. З поўначы і ўсходу абмежаваны 2 каналамі, якія запаўняюцца вадой р. Рось. Мае трохчасткавую кампазыцыю. Першая частка — на вяршыні ўзгорку, паміж 2 сымэтрычна пастаўленымі сядзібнымі дамамі, уяўляе сабой партэр з кветнікамі, кустамі, адзіночнымі пасадкамі дрэў. Другая частка — на пакатых схілах узгорку. Тут на розных узроўнях праходзяць 3 паўколавыя алеі, аб’яднаныя лесьвіцамі, якія вядуць да партэру. Трэцяя частка, разьмешчаная ў нізкай пойме ракі і абмежаваная каналамі, мае маляўнічую пляніроўку з шырокімі палянамі і групамі дрэў. Пераважаюць лісьцевыя пароды — клён, ліпа. Цэнтар кампазыцыі — галоўная алея, якая пачынаецца ад вяршыні ўзгорка, праходзіць пэрпэндыкулярна паўколавым алеям праз усю паркавую тэрыторыю, аб’ядноўваючы тры яе часткі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads