Цярэхі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цярэ́хі (па-польску: Terechy, па-падляску: Teréchy) — прысёлак вёскі Волька Церахоўская ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары Кузаве). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

Дакумэнты 1786 году сьцьвярджаюць пра існаваньне дзьвёх вёсак — Волькі і Цярэхаў. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ перадала Цярэхі зь іншымі вёскамі амелянецкага шляхоцкага ключу сям’і князя Гагарына. У міжваенны пэрыяд Ставішчы прыналежалі да гміны гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 16 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[1]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цярэхі былі далучаныя да гміны Чаромха.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads