Амелянец
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амеляне́ц[2] (таксама — Амельяне́ц[2], Мулінэ́ц[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 38 км на паўночны захад ад Камянцу, за 66 км на поўнач ад Берасьця, за 21 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць шэраг мясцовых аўтадарог: Н-389 (Амелянец — Ваўкаставец), Н-390 (Амелянец — Бобінка), Н-391 (Амелянец — Сьвінева — Панасюкі), а таксама рэспубліканская аўтадарога «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98). За 500 м на поўдзень ад вёскі працякае рака Сіпурка.
Remove ads
Гісторыя
- канец XVI ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць. Згадваецца пры апісаньні межаў Белавескай пушчы ВКЛ.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- сярэдзіна XIX ст.: пры ўрочышчы Гай у Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 559 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1885: 90 двароў, 623 жыхары, дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча, піцейны дом.
- 1897: паводле перапісу сяло, 143 двары, 809 жыхароў, дзейнічалі царква, народнае вучылішча, хлебазапасная крама, кузьня, піцейны дом.
- канец XIX ст.: прыходу царквы належала 75 дзесяцінаў зямлі, 270 двароў, 2499 прыхаджан.
- 1905: 870 жыхароў, у народным вучылішчы 103 вучні.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 44 двары, 213 жыхароў.
- 1925: згарэла драўляная царква, у гэтым жа годзе сюды была перавезена царква зь Яблачынскага манастыру (Польшча).
- 1939: у выніку Пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: цэнтар Амелянецкага сельсавету Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 611 жыхароў.
- 1941—1945: у Другую сусьветную вайну акупаваная нямецкімі войскамі з 22 чэрвеня 1941 году да 19 ліпеня 1944 году (вызвалена воінамі 65-й арміі). У 1942 годзе гітлераўцы расстралялі 6 мірных жыхароў. Цягам вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 28 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1947: арганізаваны калгас «1 Мая», які ў 1950 годзе аб’ядноўваў 261 жыхара вёскі.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 436 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1964: цэнтар калгасу «Зара».
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 351 жыхар; 1999 год — 353 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 119 двароў, 337 жыхароў; 2010 год — 321 жыхар
Інфраструктура
У складзе СВК «Амелянец». Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, камбінат бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, крама. Дзейнічае Крыжаўзьвіжанская царква.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads