Цітаўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ці́таўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 372 км². Выдатак вады ў вусьці 2,16 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.
На рацэ стаяць места Мар’іна Горка і гістарычнае мястэчка Пухавічы.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца з ракі Пцічы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічаў, вусьце ў вёсцы Пухавічах. Цячэ заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна ў верхняй і сярэдняй плыні невыразная, у нізоўі трапэцападобная або скрынкападобная з стромкімі схіламі. Абалона ў верхняй і сярэдняй плыні адсутнічае, у ніжняй вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня ад 10 м да 20 м) ад вытоку да вёскі Загаю на працягу 16 км каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads