Чадзель
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ча́дзель[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, уласнасьць Швыкоўскіх[3].
За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. 10 жніўня 1921 року Мар’ян Тадэвуш Дзяконскі прадаў фальваркі Чадзель, Гарадзечна, Аннопаль, Казімераў, Клятное, Трусавіцы, Бекесоўшчына Юзэфу Драгайму[4].
У раёне Чадзелю ў пачатку нямецка-савецкай вайны 1941 року адбываліся баі адыходзячых частак Чырвонай Арміі з нацысцкімі. 29 чэрвеня за дапамогу чырвонаармейцам былі расстраляныя 14 жыхароў вёскі. 6 жніўня таго ж року ў Гайнаўцы (цяпер у Польшчы) былі закатаваныя яшчэ 16 жыхароў Чадзелю, абвінавачаныя ў супрацы з бальшавікамі[5]. Братэрская магіла ў Гайнаўскім павеце захавалася[6][7]. Агулам падчас правядзеньня акцыі «Прыпяцкія балоты» былі забітыя 38 чадзельцаў[8].
Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Роўбіцкага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Сухопальскага сельсавету[9].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 61 чалавек
- 1999 год — 107 чалавек
У мастацтве
Эпізод бітвы ў раёне вёсак Чадзель, Роўбіцк, Піняжкі паміж адступаючымі савецкімі і надыходзячымі нацысцкімі войскамі адлюстраваны на карціне мастака з Пружаншчыны Фёдара Парфяновіча «Чадзельскі бой»[10].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads