Хімпрам
прамысловае прадпрыемства Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хімпрам» — прамысловае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў лістападзе 1960 году ў Спутніку (цяпер Новачабаксарск, Чувашыя) ў якасьці «Чабаксарскага хімічнага камбінату».
На 2025 год вырабляў звыш 150 найменьняў буйнатанажных хімічных вырабаў. Меў уласны навукова-дасьледчы асяродак і 8 вытворчасьцяў: неарганічную, арганічную, хлёрарганічную, фосфарарганічную, крэмнарганічную, гумахімікатаў, паверхнева актыўных рэчываў і рэагентаў для цеплаэнэргетыкі і нафтаперапрацоўкі. Валодаў найбольшай у Расеі вытворчасьцю перакісу вадароду для адбельваньня ў тэкстыльнай і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. Звыш 20 % паставак накіроўвалі за мяжу ў 37 краінаў[6]. Навукова-дасьледчы асяродак «Хімпраму» меў прамыслова-санітарную лябараторыю і 3 аддзелы: тэхналягічны, тэхнічнага нагляду і якасьці, а таксама ўлучаў шкловыдзімальную майстэрню, службу стандартызацыі і засьведчаньня ды падразьдзяньне гнуткіх стэндавых установак[7].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Хімпрам» вырабляў:
- алеісты антыакісьляльнік «Навантокс» для стабілізацыі каўчуку і для маторнай алівы[8];
- ацэтонаніл(d) у гранулах для стабілізаваньня буйнагабарытных шынаў[9];
- бэнзамін у якасьці вязкай смалы для хімічнай вытворчасьці[10];
- біфургін як парашок для вульканізаваньня фторкаўчуку[11];
- гідрасульфід натру(d) як рашчыну для вырабу бутыфосу і фарбавальнікаў[12];
- гіпахлярыт вапню(d) ў гранулах для вытворчасьці мэталічных і драўляных вырабаў[13];
- вадкі гіпахлярыт натру(d) для абеззаражваньня вады і адбельваньня[14];
- дыфэнілгуанідын як парашок і гранулы для паскарэньня вульканізаваньня гумы і зацьвярдзеньня шэлаку[15];
- мэтылсыліканат натру як рашчыну для наданьня воданепрымальнасьці будаўнічым матэрыялам[16];
- хлёрысты вапень(d) як рашчыну для сушкі будаўнічых матэрыялаў і ў лядоўнях[17];
- 2-этылгексанавую кісьлю(d) як рашчыну для сушкі будаўнічых матэрыялаў і ў лядоўнях[18];
- саляную кісьлю як вадкасьць для цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці і вытворчасьці мэталічных вырабаў[19];
- вадкі полігліколевы этэр «Сілор НЧ» з алігафэніл- і алігаэтаксісыляксанаў для тампанажу нафтавай сьвідравіны[20];
- чатыроххлёрысты крэмні для атрыманьня этэры ортакрэмневай кісьлі і крэменязёму[21];
- крэмнарганічны лак з поліаргана- або поліфэнілсыляксанавай смалы ў талюоле або ксылёле, у тым ліку цепластойкі і электраізаляцыйны, для пакрыцьця шклоплястыка і вытворчасьці супрацьпрыгарнай фарбы для дроту і машынаў[22];
- хлёрысты мэтылен як вадкасьць для абястлушчаваньня паверхні і дадатак у фарбу[23];
- гідравокіс натру як вадкасьць для абезжалезваньня і абяссольваньня вады, для абястлушчваньня і тручэньня станкоў і электронікі, пры варцы і адбельваньні цэлюлёзы, звадкаваньні прыроднага газу, вытворчасьці дызэльнага паліва і змазачнай алівы[24];
- перакіс вадароду для мэдыцыны і тэкстыльнай вытворчасьці[25];
- этылсылікат для вырабу керамічнай формы ліцьця і наданьня стойкасьці драўніне, вадастойкасьці цьвёрдых палімэраў і ліпкасьці да шкла і мэталу[26];
- ізапрапілавы сьпірт для абеззаражваньня рук і паверхні[27];
- чатыроххлёрысты вуглярод(d) як вадкасьць для ахалоджваньня і абястлушчваньня[28];
- флётарэагент з натравай солі дыбутылдытыёфосфарнай кісьлі пры ўзбагачэньні руды каляровых мэталаў[29];
- вадкі хлёр для ачысткі пітной вады, адбельваньня тканіны, драўнянай і папяровай масы, вытворчасьці бялізны і атрыманьня вінілхлярыду і хлёраформу[30];
- срэбрана-шэрую цепластойкую эмаль з алюмінавай пудры ў крэмнарганічнай смале для пакрыцьця трубаправодаў і гідраізаляцыі бэтону[31].
Remove ads
Мінуўшчына
18 лістапада 1960 году заклалі падмурак першага дома ў горадзе Спутніку (Чуваская АССР, Расейская СФСР), які заснавалі дзеля пабудовы «Чабаксарскага хімічнага камбінату». У 1963 годзе запусьцілі рамонтна-мэханічны цэх, энэргацэх, цэх кантрольна-вымяральных прыладаў і аўтаматыкі (КВПіА), транспартны цэх. Таксама стварылі заводзкую лябараторыю. У 1964 годзе досьледна-прамысловы цэх упершыню ў Савецкім Саюзе асвоіў выпуск катыённага сіняга фарбавальніка для акрылавага валакна. У 1966 годзе запусьцілі цэх № 3 зь першай у Савецкім Саюзе вытворчасьцю сьвятлостабілязатара бэнзону, а таксама вытворчасьць сынтэтычных фарбавальнікаў для бавоўны, льну і шоўку. У 1967 годзе пачалі вытворчасьць хлёру і лугоў, а таксама ўвялі ў дзеяньне цэхі электролізу, электралугоў і звадкаваньня хлёру. У 1968 годзе запрацавала вытворчасьць хлёрмэтанаў, хлёрафосу і аніліну[32].
Да 1975 году запусьцілі 17 вытворчасьцяў і выпуск 41 віду вырабаў, у тым ліку стварылі першую ў Савецкім Саюзе вытворчасьць фосфарарганічных камплексонаў для нафтаперапрацоўкі і цеплаэнэргетыкі. У 1981 годзе пачалі вырабляць бялізну «Перакс». У 1982 годзе запрацавала вытворчасьць перакісу вадароду і пашырылі вытворчасьці ацэтонанілу і катыённых фарбавальнікаў. У 1987 годзе пачалася вытворчасьць тавараў побытавай хіміі. Да 1989 году наладзілі выпуск крэмнарганічных лакаў і смолаў, 4-хлёрыстага крэмню, трыхлёрсыляну, фэнілтрыхлёрсілану, этыдронавай кісьлі і этылсылікату[32].
У 1991 годзе пачалі вырабляць гэрбіцыды на аснове сульфанілмачавіны. У 1994 годзе вытворчае аб'яднаньне «Хімпрам» пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. У 1997 гадох стварылі сумесныя прадпрыемствы: «Пэркарбанат» з удзелам ураду Масквы для вытворчасьці пэркабанату натру, «Пранова» з удзелам вугорскага прадпрыемства «Абона», «Дзюпон-Хімпрам» з амэрыканцамі для вытворчасьці земляробчых гэрбіцыдаў і «Катыён» з удзелам ангельскага прадпрыемства «Пэмзавы гандаль» для вырабу фарбавальнікаў сынтэтычных валокнаў. У 2000 годзе ўрад Чувашыі перадаў сваю долю ў «Хімпраме» ў давернае кіраваньне «Волскай інвэстыцыйнай кампаніі». У 2004 годзе запусьцілі ўласную кацельню для выпрацоўкі пары[32].
У 2014 годзе ўсталявалі сьціскальнік паветра. У 2015 годзе «Хімпрам» выцесьніў з расейскага рынку замежных вытворцаў гумахімікатаў, мэтыленхлярыду і пэркабанату. У 2016 годзе магутнасьць вытворчасьці перакісу вадароду павялічылі на 48 % да 95 000 тонаў за год. У 2018 годзе запусьцілі адзіную ў Расеі вытворчасьць гіпахлярыту кальцу магутнасьцю 15 000 т за год, якое выйшла на поўную магутнасьць у 2020 годзе. За 2019 год укаранілі апраграмаваньне «1С» для кіраваньня прадпрыемствам[32].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads