Чырвоны Араты (Менская вобласьць)
вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырво́ны Ара́ты[1] (таксама Бяра́цічы (мн.), Біра́цічы (мн.)[1]) — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавету. Знаходзіцца за 33 км на поўдзень ад гораду Беразіно, за 140 км ад Менску, каля ракі Бярэзіна (прыток Дняпра).
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Сьвіслацкай воласьці ВКЛ[2]. У 1670 годзе згадваецца як фальварак Баратычы ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. Паводле перапісу 1897 году маёнтак меў 2 двары, 26 жыхароў, піцейную ўстанову. Да 1920-х гадоў — маёнтак Барацічы[4], уласнасьць памешчыка М. Шэмета. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Уперад». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 вясковец. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Беразіно» (цэнтар — в. Брадзец).
Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавету[5]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавету[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 2 двары, 26 жыхароў
- 1917 год — 6 гаспадарак, 35 жыхароў
- 1926 год — 2 двары, 5 жыхароў
- 1960 год — 91 жыхар
- 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары
- 2009 год — 12 чалавек[7]
- 2019 год — 4 чалавекі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads