Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2019—2020 гадоў — 121-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны праходзіў са жніўня 2019 году да жніўня 2020 году. Спаборніцтвы ладзіліся ў шэрагу лігах, як то найвышэйшым дывізіёне вядомым як Прэм’ер-Ліга, а таксама ў сыстэме ліг Ангельскай футбольнай лігі, якая складаецца з трох ліг. Акрамя іх таксама ладзіліся спаборніцтва ў Нацыянальнай лізе, а таксама рэгіянальныя чэмпіянаты.

Remove ads

Прэм’ер-Ліга

«Манчэстэр Сіці» абараняў уласны тытул, здабыты ў папярэднім сэзоне, але зрабіў гэта ня здолеў зрабіць. Пасьля адсутнасьці ў тры сэзоны да найвышэйшы дывізіён павярнуліся «Норыдж Сіці» і «Астан Віла». У гэты ж час «Шэфілд Юнайтэд» чакаў 12 гадоў, каб вярнуцца ў элітны дывізіён. Паманёныя клюбы замянілі выбылыя клюбы «Кардыф Сіці», «Фулгэм» і «Гадэрсьфілд Таўн». Праз вылет «Кардыф Сіці» сэзон стаў першым з сэзону 2010—2011 гадоў, які абышоўся без прадстаўніцтва клюбаў з Ўэйлзу.

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Чэмпіёншып

Пасьля сэзону ў найвышэйшым дывізіёне ў чэмпіянат футбольнай лігі павярнуліся «Фулгэм» і «Кардыф Сіці». Таксама з элітнага дывізіёну да лігі далучыўся «Гадэрсьфілд Таўн». У розыгрышы бралі ўдзел найлепшыя клюбы Першай лігі папярэдняга сэзону — «Лутан Таўн», «Барнсьлі» і «Чарлтан Атлетык». Пасярэдзіне розыгрышу спаборніцтвы былі прыпыненыя праз пандэмію каранавірусу, а гульні ў чэрвені былі ўзноўленыя і скончыліся толькі ў ліпені.

Больш інфармацыі М, Г ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі гульняў паміж сабою; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых забітых мячоў; 7) Пункты пэнальці; 8) Пункты за выдаленьні.
Заўвагі:
  1. «Ўіган Атлетык» быў пазбаўлены 12 пунктаў праз празь пераход да зьнешняга кіраваньня.

Плэй-оф

26 ліпеня
29 ліпеня
Сўонсі Сіці1:0
1:3
Брэнтфард
27 ліпеня
30 ліпеня
Кардыф Сіці0:2
2:1
Фулгэм
4 жніўняБрэнтфард1:2 (д. ч.)Фулгэм
Remove ads

Першая ліга

У параўнаньні з папярэднім сэзонам склад удзельнікаў зьмяніўся на 7 клюбаў, які перайшлі ў Першую лігу з Чэмпіёншыпу і Другой лігі. Гэтак з дывізіёну вышэй за Першую лігу апусьціліся «Ротэргэм Юнайтэд» і «Болтан Ўандэрэрз» і «Іпсўіч Таўн». Перад пачаткам сэзону з розыгрышу зьняўся «Бэры». Таксама «Болтан» быў пазбаўлены 12 пунктаў праз увядзеньне зьнешняй адміністрацыі[1]. Праз пандэмію каранавірусу сэзон быў датэрмінова спынены, а вынікі былі разьлічаныя ў падліку сярэдняй колькасьці пунктаў, набытых за гульню. Тым ня менш, у ліпені ладзіліся гульні плэй-оф дзеля вызначэньня каманды, якая мусіла прасунуцца ў Чэмпіянат футбольнай лігі.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф

3 ліпеня
6 ліпеня
Портсмут1:1
1:1 (п. 4:5)
Оксфард Юнайтэд
3 ліпеня
6 ліпеня
Флітўуд Таўн1:4
2:2
Ўікам Ўандэрэрз
12 ліпеняОксфард Юнайтэд1:2Ўікам Ўандэрэрз

Другая ліга

У параўнаньні з папярэднім сэзонам склад удзельнікаў зьмяніўся на 6 клюбаў, якія перайшлі ў Другую лігу зь Першай лігі і Нацыянальнай лігі. Гэтак з дывізіёну вышэй за Другую лігу апусьціліся «Плімут Аргайл», «Ўолсал», «Скантарп Юнайтэд» і «Брэдфард Сіці». З нацыянальнай лігі ўзьняліся «Лейтан Орыент» і «Сэлфард Сіці». Футбольны клюб «Маклсьфілд Таўн» быў пазбаўлены 4 пунктаў празь немагчымасьць плаціць заробак сваім гульцам, а таксама незабесьпячэньне ўмоваў правядзеньня матчаў. Пазьней клюб яшчэ быў пазбалены некалькіх пунктаў празь іншыя парушэньні, у тым ліку немагчымасьць правесьці матч супраць «Плімут Аргайл» у сьнежні. Праз пандэмію каранавірусу сэзон быў датэрмінова спынены, а вынікі былі разьлічаныя ў падліку сярэдняй колькасьці пунктаў, набытых за гульню.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф

18 чэрвеня
22 чэрвеня
Колчэстэр Юнайтэд1:0
1:3 (д. ч.)
Эксэтэр Сіці
18 чэрвеня
22 чэрвеня
Нортгэмптан Таўн0:2
3:0
Чэлтэнгэм Таўн
29 чэрвеняЭксэтэр Сіці0:4Нортгэмптан Таўн
Remove ads

Нацыянальная ліга

Перад пачаткам сэзону ліга папоўнілася найлепшымі дружынамі з Нацыянальных ліг поўначы і поўдня — «Стокпарт Каўнці», «Чорлі», «Торкі Юнайтэдам» і «Ўокінгам». З Другой лігі апусьціліся да розыгрышу клюбы «Ёвіл Таўн» і «Нотс Каўнці», якія адразу прыядналіся да барацьбы за павяртаньне ў лігу вышэй. Праз пандэмію каранавірусу сэзон быў датэрмінова спынены, а вынікі былі разьлічаныя ў падліку сярэдняй колькасьці пунктаў, набытых за гульню.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф

17 ліпеняБорэм Ўуд2:1Галіфакс Таўн
18 ліпеняЁвіл Таўн0:2Барнэт
25 ліпеняГэрагейт Таўн1:0Борэм Ўуд
25 ліпеняНотс Каўнці2:0Барнэт
2 жніўняГэрагейт Таўн3:1Нотс Каўнці
Remove ads

Заўвагі

  1. «Болтан Ўандэрэрз» быў пазбаўлены 12 пунктаў праз увядзеньне зьнешняй адміністрацыі.
  2. Празь зьняцьцё «Бэры» з розыгрышу Першай лігі у шэрагу ліг ніжэй дзеля захаваньня колькасьці ўдзельнікаў колькасьць клюбаў, якія мусілі панізіцца ў сыстэмы ліг скарацілася.
  3. «Маклсьфілд Таўн» быў пазбаўлены 6 пунктаў празь нясплату заробкаў футбалістаў і адмову ад удзелу ў матчы, яшчэ клюб быў пазбаўлены яшчэ 7 пунктаў праз адмову ад удзелу ў матчы супраць «Плімут Аргайлу», і яшчэ 4 пунктаў.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads