Шарль дэ Кетэлярэ
бэльгійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль дэ Ке́тэлярэ (па-нідэрляндзку: Charles De Ketelaere; нар. 10 сакавіка 2001 году) — бэльгійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Бруге» 25 верасьня 2019 году, згуляўшы поўны матч Кубка Бэльгіі[3]. 22 кастрычніка 2019 году запачаткаваў выступы ў Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Парыж Сэн-Жэрмэн». Гулец выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 57-й хвіліне пры ліку 1:0 на карысьць парыжанаў, але матч у рэшце рэшт скончыўся паразай зь лікам 5:0[4]. 5 лютага 2020 году ўлучыў мяч у браму «Зюльтэ-Варэгему», дзякуючы чаму прасунуў клюб у фінал Кубка Бэльгіі[5]. 2 жніўня 2022 году дэ Кетэлярэ далучыўся да італьянскага клюбу «Мілян»[6]. Як паведамлялася, гэта каштавала мілянцам 35 мільёнаў эўра, дэ Кетэлярэ, аднак, не апраўдаў першапачатковых чаканьняў «расанэры», не азначыўшыся аніводным голам цягам усяго сэзону і правёўшы толькі дзевяць матчаў у пачатковым складзе ў Сэрыі А[7]. 16 жніўня 2023 году «Аталянта» афіцыйна пацьвердзіла далучэньні дэ Кетэлярэ на правах арэнды з правам выкупу[8]. У дэбютны сэзон дэ Кетэлярэ пацэліў 14 галоў і аддаў 11 галявых перадач ва ўсіх спаборніцтвах за «Аталянту», у выніку чаго клюб выкупіў правы на гульца 15 чэрвеня 2024 году[9].
Міжнародная
У лістападзе 2020 году дэ Кетэлярэ дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў якасьці запаснога ў матчы Лігі нацыяў сэзону 2020—2021 гадоў у матчы супраць зборнай Швайцарыі[10]. 10 кастрычніка 2021 году ён адзначыўся сваім першым голам за зборную ў матчы плэй-оф за трэцяе месца ў Лізе нацыяў, але бэльгійцы зазналі паразу ад зборнай Італіі зь лікам 2:1.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
