Шухаўцы

вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шухаўцы́[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавету. Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі БерасьцеСмаленск у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі ВоршаСмаленск.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска вядома з XVIII стагодзьдзя.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь.[3] Сярод вяскоўцаў былі рамесьнікі (выраблялі колы)[4]. У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 128 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь і ўваходзілі ў Ганчароўскае сялянскае таварыства.[5]

Найноўшы час

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

Вёска ўваходзіла ў склад Засьценкаўскага сельсавету. 26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 67 чалавек;[3] 1897 год — 11 дамоў, 91 чалавек;
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 11 дамоў, 40 мужчын, 57 жанчын;[5] 1995 год — 29 дамоў, 82 чалавекі;
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 31 чалавек


Чыгуначная станцыя

Чыгуначная станцыя Шухаўцы. Код станцыі: 169026.[7]

Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Шухаўцы[8]
Больш інфармацыі Нумар, Маршрут ...

Славутасьці

  • Братэрская магіла (1941—1944 гады). За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі. Пахаваны 1181 вайсковец. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік і сьцяна зь імёнамі загінуўшых.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads