Новая Тухінь

вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Но́вая Тухі́нь[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці на рацэ Тухіньцы пры ўтоку яе ў Дняпро. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Новая Тухінь ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVIII стагодзьдзя ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Новая Тухінь ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22.03.1777 па 1.12.1796 год у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796 год). З 1.12.1796 па 27.02.1802 год Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году Аршанскім павеце. Цэнтар Нова-Тухіньскай воласьці.[4][5]

З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Любамірскага (1747—1819) і яго нашчадкаў.

У 1910 годзе сяляне валодалі 402 дзесяцінамі зямлі. Сялянам вёскі Старая Тухінь належала 355 дзесяцін зямлі.[5]

Remove ads

Найноўшы час

Вёска ўваходзіла ў склад Засьценкаўскага сельсавету. 26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[6].

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 244 чалавекі, 27 вайскоўцаў;[7]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 235 мужчын, 254 жанчыны, 71 дом; вёска Старая Тухінь — 200 мужчын, 199 жанчын, 52 дамы;[5] 1995 год — 40 чалавек, 17 дамоў.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 17 чалавек;

Страчаная спадчына

Зь Мікалаеўскай царквы паходзіць абраз сярэдзіны XVIII стагодзьдзя «Каранаваньне Маці Боскай». З 1964 году ў Нацыянальным мастацкім музэі. Абраз экспанаваўся выставах: у Менску — 1918 год, у Магілёве — 1989 год, у Маскве і Яраслаўле — 1990 год. [9][10][11]


Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads