Орля (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́рля (польск. Orla) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2010 год — 908 чалавек. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы ўсход ад Бельску, за 47 км ад Беластоку.
Remove ads
Орля — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Кірылы і Мятода, збудаваныя ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама мураваная сынагога ў стылі барока, помнікі архтэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Паселішча ўзьнікла ў канцы XV ст. Першы пісьмовы ўпамін пра Орлю датуецца 1529 годам. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Падляскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Багавіловічаў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Орля перайшла да Каралеўства Польскага. У 1585 годзе маёнтак стаў уладаньнем Крыштапа Радзівіла «Перуна». На 1616 год у Орлі было 93 будынкі. У 1618 годзе К. Радзівіл «Пярун» надаў Орлі статус мястэчка і пастанавіў збудаваць ратушу каля Рынку, а ў 1622 годзе — збудаваць кальвініскі збор пры замку. У 1626 годзе сваю рэзыдэнцыю ў Орлі наведаў Януш Радзівіл. Дзякуючы намаганьням Я. Радзівіла 16 траўня 1643 году места атрымала Магдэбурскае права і ўласны герб: «у чырвоным полі чорны арол у правай лапе трымае сякеру»[2]. У 1694 годзе Людвіка Караліна Радзівіл перадала Орлю ў заклад Бэнэдыкту Паўлу Сапеге з усёй маёмасьцю і месьцічамі. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1702 годзе места пацярпела ад ваенных дзеяньняў. На 1775 год тут было 90 дымоў. У 1789 годзе ваявода віленскі Міхал Геранім Радзівіл падаў пазоў у земскі суд Бельску, які ў выніку падтрымаў правы Радзівілаў на Орлю і запатрабаваў ад Ізабэлы Браніцкай вяртаньня места і прылеглых ваколіц. У 1794 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зноў запатрабаваў ад І. Браніцкай пакінуць Орлю.
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Орля апынулася ў складзе Прусіі. У 1796 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую царкву Сьвятога Міхала. На 1799 годзе ў месьце было 242 будынкі. У 1807 году згодна з умовамі Тыльзыцкага міру Орля апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). У 1808 годзе Міхал Геранім Радзівіл канчаткова вярнуў места з закладу Браніцкіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Орлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Орля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 253 жылыя дамы.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Орля акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Орля ўвайшла ў склад БССР, у Бельскі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Орлю Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1867 год — 1375 чал.; 1900 год — 4286 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1518 чал., зь іх паводле веры 320 праваслаўных, 31 каталік і 1167 юдэяў; паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 400 палякаў, 145 беларусаў і 973 жыды[3]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 908 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Могілкі: старыя праваслаўныя, юдэйскія
- Царква Сьвятых Кірылы і Мятода (1850)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1797)
- Сынагога (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
- Замак Радзівілаў
- Кальвінскі збор
Асобы
- Яўген Чыквін (нар. 1949) — польскі палітык, беларускі й праваслаўны дзяяч у Польшчы
Галерэя
- Славутасьці Орлі
- Царква Сьвятых Кірылы і Мятода
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла
- Сынагога
- Юдэйскія могілкі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads