Шышкі (Гомельская вобласьць)
былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шышкі — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, аколеная лесам. Уваходзіла ў склад Скараднянскага сельсавету. Знаходзілася за 20 км на поўдзень ад Ельску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Ельск.
У сувязі з радыяцыйным забруджваньнем пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (37 сем’яў) пераселеныя ў 1990—1992 гадох у чыстыя месцы.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Шышкі згадваюцца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 хутар Селішча (ён жа Шышкі). У 1924 годзе працавала ганчарная майстэрня. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. 20 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Уваходзіла ў склад саўгасу «Скараднянскі» (цэнтар — вёска Скароднае).
17 лістапада 2005 году вёска ліквідаваная рашэньнем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту[1].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 14 двароў, 93 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 113 жыхароў; 1924 — 22 двары, 131 жыхар;
- XXI стагодзьдзе: 1990—1992 — жыхары (37 сем’яў) пераселеныя[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads