Новая Рудня (Гомельская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Новая Рудня (Гомельская вобласьць)
Remove ads

Но́вая Ру́дня[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Славечна. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 129 чал. (2004). Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Ельску, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія КаленкавічыОўруч), за 193 км ад Гомелю, за 0,5 км ад граніцы з Украінай. Аўтамабільная дарога злучае вёску зь Ельскам.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Новая Рудня згадваецца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Тут працавала рудня, на якой выплаўлялася жалеза.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Новая Рудня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Лянкевічаў, у складзе маёнтку Міхалкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Новай Рудні працавалі школа граматы, крама, вадзяны млын, валюш. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці.

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads