Эдвард Горват

(1866—1935) буйны прадпрымальнік у Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдвард Горват
Remove ads

Э́двард Арту́равіч Го́рват (1866 — 1935) — буйны прадпрымальнік у Расейскай імпэрыі, уладальнік Нараўлянскага маёнтка дваран Горватаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Сын Артура Горвата (1831—1903).

Скончыў у 1889 годзе Рыскае політэхнічнае вучылішча са ступеньню агранома.

У 1890 годзе стаў членам Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. У 1897—1901 гады быў дэпутатам дваранства Мазырскага, у 1901—1917 гады — Рэчыцкага павета Менскай губэрні. У 1903 годзе атрымаў у спадчыну нараўлянскі маёнтак. Яшчэ пры жыцьці бацькі Эдвард Горват у 1890-я гады правёў новыя будаўнічыя мерапрыемствы па ўпрыгожваньні палаца ў Нароўлі, а асабліва маштабныя пераўтварэньні ў маёнтку праводзіліся ў 1902—1914 гады.

Гісторык Андрэй Раюк адзначае, што менавіта Эдвард Горват канчаткова ператварыў маёнтак Нароўля з былой фэадальнай латыфундыі ў значны капіталістычны індустрыяльны цэнтар Менскай губэрні. У 1913 годзе непадалёк палаца ён пабудаваў кандытарскую фабрыку (выраблялі мармэляд, карамэль, пасьцілу, павідла, джэм і сочыва), а ў 1914 годзе ў Расейскай імпэрыі была зарэгістравана гандлёвая марка «Горват». Абсталяваньне для фабрыкі было набытае ў Варшаве, Кіеве, Маскве, дастаўленае ў Нароўлю па рацэ і ўстаноўленае ў новых будынках. На прадпрыемствах Горвата працавалі як мясцовыя наёмныя работнікі, так і замежныя спэцыялісты (немцы). Паводле Мечыслава Ялавецкага, Эдвард Горват належаў да найбліжэйшых супрацоўнікаў кіраўніка МТСГ Эдварда Вайніловіча.

У канцы 1917 году ў сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі кандытарская вытворчасьць была спынена, затым уладаньні Горватаў нацыяналізаваны савецкай уладай без кампэнсацыі.

Remove ads

Сямʼя

Thumb
Аляксандра Горват, Эдвард Горват, Станіслаў Ваньковіч на бальконе палаца ў Нароўлі падчас вясельля, 1916 год.

Жонка — Ядвіга Аляксандраўна Аскерка — была дачкой Аляксандра Ўладзіслававіча Аскеркі, кіраўніка паўстаньня 1863 году. Іх дзеці — Данііл-Аляксандар Горват памёр у маладым узросьце ў горадзе Хэльсынкі, дачка — Аляксандра Горват была замужам за Станіславам Станіслававічам Ваньковічам (малодшым).

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads