Эдгарс Рынкевічс

латыскі палітык, прэзыдэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдгарс Рынкевічс
Remove ads

Эдгарс Рынкевічс, або Эдгар Рынкевіч[1] (па-латыску: Edgars Rinkēvičs; нар. 21 верасьня 1973, Юрмала, Латвія) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзыдэнт Латвіі з 31 траўня 2023 году[2]. Раней займаў пасады Міністра замежных спраў Латвіі (2011—2023) год, кіраўніка канцылярыі Прэзыдэнта Латвіі, дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі, а таксама дэпутата Сойму Латвіі.

Хуткія факты Пасол на Сойм Латвіі, міністар замежных справаў[d] ...

Раней прадстаўляў «Латвійскі шлях» і «Партыю рэформ», з траўня 2014 году сябра партыі «Адзінства».

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 21 верасьня 1973 году ў Юрмале. У 1991 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Юрмале.

У 1991—1995 гадах вучыўся на факультэце гісторыі і філязофіі Латвійскага ўнівэрсытэту, бакаляўр гісторыі. У 1994—1995 гадах вучыўся ва Ўнівэрсытэце Гронінгэна (Нідэрлянды), курс палітычных навук і міжнародных адносін. У 1995—1997 гадах вучыўся ў Латвійскім унівэрсытэце, магістар палітычных навук. У 1999—2000 гадах вучыўся ва Ўнівэрсытэце нацыянальнай абароны ЗША, магістар навук у галіне стратэгіі нацыянальных рэсурсаў дзяржавы.

У 2014 годзе абраны дэпутатам 12-га Сойму Латвіі. З 25 кастрычніка 2011 году па 31 траўня 2023 году — Міністар замежных спраў Латвіі.

24 траўня 2021 году, падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Рызе, удзельнічаў са старшынёй Рыскай рады Мартыньшам Стакісам у зьняцьці дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і яго замене на нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сьцяг, за што Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам была распачата крымінальная справа паводле 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[3].

31 траўня 2023 году абраны Прэзыдэнтам Латвійскай Рэспублікі.

Акрамя латыскай мовы, выдатна валодае ангельскай, расейскай і францускай мовамі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads