Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2021 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2021 году — 85-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які пайшоў у Латвіі 26 траўня — 6 чэрвеня 2021 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных. Месца правядзеньня чэмпіянату было абранае 19 траўня 2017 году на кангрэсе Міжнароднае фэдэрацыі хакею ў Кёльне[1].

Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...

11 студзеня 2021 году на тле пратэстаў у Беларусі прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль быў раскрытыкаваны за сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[2], які ня лічыцца законным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь урадамі ЗША й Эўрапейскага зьвязу, у прыватнасьці, падчас якой прайшло абмеркаваньне чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году[3]. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Фазэль абняў таго, павітаў яго па-расейску словамі «Спадар прэзыдэнт». Пазьней ён апублікаваў фатаграфію з Дзьмітрыем Баскавым, старшынём фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь, абвінавачаным ва ўдзеле ва ўрадавых рэпрэсіях[4][5], у тым ліку ў дачыненьні да сьмерці ў зьняволеньні й меркаванага забойства Рамана Бандарэнкі[6].

Remove ads

Арэны

Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на «Арэна Рыга» ў Рызе, і «Менск-Арэне» ў Менску, аднак, апошні зь іх быў выключаны зь сьпісу, бо Беларусь выла выкрасьленая зь ліку гаспадароў турніру. У выніку, другой арэнай быў абраны Алімпійскі спартовы цэнтар, што месьціцца ў Рызе.

Арэна Рыга
Умяшчальнасьць: 10 300
Алімпійскі спартовы цэнтар
Умяшчальнасьць: 6200
Thumb

Удзельнікі

У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 16 нацыянальных дружынаў — чатырнаццаць з Эўропы і дзьве з Паўночнай Амэрыкі. Зборныя Беларусі і Казахстану прайшлі на чэмпіянат зь першага дывізіёну, астатнія — зь першых чатырнаццаці месцаў у найвышэйшым дывізіёне. Грунтуючыся на рашэньні Спартовага арбітражнага суду ад сьнежня 2020 году аб увядзеньні допінгавых санкцыяў расейскім спартоўцам і дружынам было забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад расейскім сьцягам альбо выкарыстоўваць расейскі гімн на Алімпійскіх гульнях альбо чэмпіянатах сьвету да 16 сьнежня 2022 году і павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах у статусе нэўтральных спартоўцаў[7]. На турнірах Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе расейская дружына выступала пад імём Расейскага алімпійскага камітэту (РАК)[8].

Група А:

Група Б:

Remove ads

Склады

Кожная дружына павінна была складацца зь ня менш як 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў, і пры гэтым не перавышаць колькасьць у 22 палявыя гульцы і 3 брамнікі. Паводле правілаў у пратаколе на матч павінна прысутнічаць ня больш за 20 палявых гульцоў і 2 брамнікі.

Папярэдні этап

     Зборная выходзіць у плэй-оф
     Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2022

Група A

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...

Матчы

Больш інфармацыі Дата, Матч ...

Група B

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...

Матчы

Больш інфармацыі Дата, Матч ...
Remove ads

Плэй-оф

Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
3 чэрвеня. АСЦ        
  Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі Швайцарыя   2
5 чэрвеня. Арэна Рыга
  Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына   3  
  Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына   1
3 чэрвеня. Арэна Рыга
    Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя   2  
  Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя   1
6 чэрвеня. Арэна Рыга
  Мужчынская зборная Чэхіі па хакеі Чэхія   0  
  Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя   2
3 чэрвеня. Арэна Рыга
    Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада   3
  Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША   6
5 чэрвеня. Арэна Рыга
  Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі Славаччына   1   Матч за 3-е месца
  Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША   2
3 чэрвеня. АСЦ 6 чэрвеня. Арэна Рыга
    Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада   4  
  РАК   1   Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША   6
  Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада   2     Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі Нямеччына   1

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Матч за 3-е месца

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Фінал

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...
Remove ads

Замена сьцягу Беларусі

24 траўня 2021 году ў цэнтры Рыгі, дзе ўсталявалі сьцягі нацыянальных зборных, мэр Рыгі Мартыньш Стакіс і міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі. У адказ міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў: «Паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзінаў. Усяму дыпляматычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзінаў. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду будынка»[9].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads