Эдзі Мэрфі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдзі Мэрфі
Remove ads

Эдўард «Эдзі» Рыган Мэрфі (па-ангельску: Edward «Eddie» Regan Murphy; нар. 3 красавіка 1961 году, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі камэдыйны актор, рэжысэр і сьпявак, пік папулярнасьці якога прыпаў на 1980-я гады. Найбольш вядомы па ролі Аксэля Фоўлі ў сэрыі фільмаў «Паліцыянт з Бэвэрлі-Гілз», а таксама па галоўных ролях у фільмах «Сорак восем гадзін», «Бумэранг», «Дзіўнаваты прафэсар», «Сьвятоша», «Доктар Дулітл», «Знаёмцеся: Дэйв», «Прыгоды Шэльма Нэша», «Паездка ў Амэрыку», «Выкруты Норбіта», «Дзяўчаты мары», «Асабняк з прывідамі», «Як выкрасьці хмарачос» і іншых.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Мэрфі таксама запісваў музычныя альбомы й агучыў многіх мультпэрсанажаў, у тым ліку Асла ў мультфільме «Шрэк» і ягоных працягах. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Залаты Глёбус» за лепшую мужчынскую ролю другога пляну ў музычным фільме Біла Кондана «Дзяўчаты мары». Акрамя таго, шмат і пасьпяхова працаваў у камэдыйным жанры стэнд-ап.

Эдзі Мэрфі павінен быў весьці 84-ю цырымонію ўручэньня прэміі «Оскар», якая адбылася 26 лютага 2012 году, але адмовіўся й ягонае месца заняў Білі Крыстал.

Remove ads

Крыніцы =

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads