Эйрагола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйраго́ла (па-летувіску: Ariogala) — горад у цэнтральнай Летуве. Горад знаходзіцца ў Расенскім раёне Ковенскага павету, за 31 км ад Расенаў і за 46 км ад Кейданаў. Праз Эйраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёману. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 3,6 тыс. чалавек.
Remove ads
Назва
Адна з вэрсіяў разглядае германскае паходжаньне назвы Эйраголы і зьвязвае яе з гоцкім airus ― 'пасланьнік' і goljan ― 'вітаць'. Эйрагола на рацэ Дубісе была адным з першых гарадоў, заснаваных ліцьвінамі: Раўданскі рукапіс называе яе ― «старажытным» местам, а легенда пра Палямона кажа, што прыбышы сьпярша «над Дубісаю і над Нёмнам, і над Юраю, там ся пасялілі і пачалі размножываціся»[1]
Гісторыя
Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1253 году. Калі тут зьявіўся драўляны, моцна ўзмоцнены замак. Тут жыў літоўскі князь Лютавор і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедымін. Некалькі разоў замах атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.
Эйрагола была сталіцай аднаго з паветаў Жмудзкага княства, належала да каронных земляў Вялікіх Князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе падарыў гораду Магдэбурскае права. У 1795 годзе горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі.
У 1919 годзе, Эйрагола апынулася ў складзе Летувіскай рэспублікі, а ў 1939 годзе ў СССР. З 1991 году горад зноў увайшоў у склад Летувы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads