Эканоміка Славаччыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эканоміка Славаччыны ўсё болей нагадвае эканоміку так званых разьвітых краінаў. З найвялікшым пастаянным ростам СУП у Эўрапейскім Зьвязе і найвялікшым рэйтынгам сярод краінаў V4[4] славацкая эканоміка лічыцца эканамічным тыграм, вядомым як «Татраўскі тыгр». З 2004 року Славаччына зьяўляецца чальцом Эўразьвязу, а ў 2009 року ўвяла на сваёй тэрыторыі эўра. Яе сталіца Браціслава — найвялікшы фінансавы цэнтар у Славаччыне. Беспрацоўе значна скарацілася, хоць доўгатэрміновае беспрацоўе застаецца стала вялікім. СУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасьці складаў $22 600 у 2008, што роўнае 70% у сярэднім па ЭЗ.
Remove ads
Remove ads
Эканамічны рост
У 2007 року Славаччына дасягнула найбольшага эканамічнага росту сярод чальцоў АЭСР і ЭЗ. Гадавы рост СУП склаў 10,4% пры нязьменных цэнах, а ў чацьвёртай чвэрці дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 14,3%[5].
Праца
Мінімальная зарплата ў Славаччыне ўсталяваны роўным 307 € ў месяц[6], сярэдні заробак у 2009 склаў 744,5 € ў месяц[7]. Узровень беспрацоўя ў 2009 року падняўся да 12,1% пасьля пэрыяду яго зьніжэньня[8].
Глядзіце таксама
- Татраўскі тыгр
- Эканоміка Эўропы
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads