Элеанора Джорджы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Элеанора Джорджы
Remove ads

Элеанора Джорджы[4] (нар. 21 кастрычніка 1953, Італія, места Рым) — італьянская акторка, рэжысэрка, сцэнарыстка й прадусарка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Упершыню на вялікім экране Элеанора Джорджы зьявілася ў эпізадычнай ролі Мэйд у фільме Чорнае чэрава тарантула (1971). Першая галоўная жаночая роля — Mariuccia у фільме рэжысэра Сальваторэ Сампэры Непрыкаяная (1974), дзе яе партнэрам стаў сьпявак і кампазытар Дамэніка Мадуньё.

Атрымала вядомасьць як выканаўца галоўных жаночых роляў у італьянскіх камэдыях 80-х гадоў. Элеанора Джорджы грала ў дуэтах зь вядомымі камэдыйнымі акторамі Італіі Адрыяна Чэлентана, Рэната Пацэта, Джоні Дарэлі, Карла Вэрдонэ.

Thumb
Элеанора Джорджы ў стужцы Апасіяната.

У 1979 годзе выйшла замуж за выдаўца Анджэла Рыцалі, разьвялася зь ім у 1984 годзе. У 1988 годзе пайшла зь кіно, жыла зь сям’ёй і дзецьмі на фэрме. У 1993 годзе выйшла замуж за італьянскага актора Масіма Сівара, зноў разьвялася ў 1996 годзе.

У 2003 годзе Джорджы выступіла як рэжысэр, сцэнарыст і прадусар фільма Мужчыны і жанчыны, праўда і хлусьня, дзе ў галоўнай ролі зьняла Арнэлу Муці, сваю асноўную суперніцу ў камэдыях 80-х гадоў. У 2008 годзе паставіла камэдыю Мінулым летам.

Джорджы працуе на радыё, удзельнічае ў шоу на тэлебачаньні, здымаецца ў тэлесэрыялах.

Remove ads

Фільмаграфія

  • (1979) Аксамітныя ручкі — Цілі

Здымкі

Наступныя здымкі Элеаноры Джорджы:

Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads