Эрман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эрман, Ерман, Эрмэн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эрман або Ерман, Эрмен або Ермен (Erman, Ermen) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эрман- паходзіць ад германскага ermana 'вялікі, усеабдымны'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Erman[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Иванъ Козловичъ браты у него два, Ерманъ, Семенъ (3 жніўня 1545 году)[4]; село Друсеиканы… Эрман Норевич (3 сакавіка 1587 году)[5]; Marianna Ermenowicz (1690 год)[6]; Erman Spungianowa (1738 год)[7]; Parafia rakiska… Ermanie (1784 год)[8]; Vincentius Erman (12 лютага 1786 году)[9]; Ignatius Erman (28 ліпеня 1787 году)[10]; Carolus Erman… Laurentius Erman (7 кастрычніка 1787 году)[11]; Josephus Erman (10 ліпеня 1792 году)[12]; Katarzyna Ermanowicz (1800 год)[13]; Sawelij Jermanowicz (1808 год)[14]; Stanisław Jerman (1822 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

Эрманы (Erman) — прыгонныя зь вёсак Концінентаў і Яневічаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[16].

Эрманы — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[17].

У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Эрманішкі Даўкшышкі ў Жамойцкім старостве[18].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads