Нор (імя)

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нор (Нора), Нар (Нер) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Нора або Нера, пазьней Нара (Noro, Nero[1], *Naro[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -нар- (-нор-) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Нарэйка (Нарыка, Норка), Нарэла (Нарэль), Нерын, Нарбар, Нарборт (Норбэрт), Нарбут (Нарбуд, Нарбот, Нарыбут), Нарвід, Нарман, Нарымонт (Нарымунт, Нармунт), Ашнар, Віснар, Эйнар (Айнар). Адзначаліся германскія імёны Noriko (Norke), Narelo, Nerin (Norin), Norber, Norbert (Nerbertus), Narbot (Norpoth), Norvid, Norman (Neriman), Normunt, Asinar, Visnar, Einar (Ainar)[b]. Ад імя Нор, магчыма, утварылася назва места Нюрнбэргу (Норынбэрку)[16][17][18].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Norbert[19].

У Прусіі бытавалі імёны: Ditterich Nore (1367 і 1378 гады)[20], Naryko / Norke / Noriko / Noreke / Norko[c] (1382 і 1387 гады)[23], Noryn[d][20], Norune / Narune / Noron[e] (1344 і 1348 гады)[23], Nergaut[f][27], Nargot[g] (1281 год)[23], Nirgunde / Nergune / Nergunde / Nyrgundt[h] (1339, 1361, 1381, 1384, 1407 і 1448 гады)[27], Normans / Nermann[i] (1342 і 1384 гады)[20][30], Noremunt[j][20], Norim (1345 год)[20], Nerwyde[k] (1370 год)[27], Nerwyk / Nerwike / Nerwicke / Nerweke / Nerewig / Norwig[l] (1330, 1359, 1374, 1376, 1389, 1396, 1406 гады)[36], Nerwille (1419 год)[27].

У Ноўгарадзе ўпамінаўся баярын Неравін (Неревин)[37][m].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Норат (Norat)[40][n].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: нашы Переломчане на имя Мартинъ з братьею своею Наровичы (7 ліпеня 1494 году)[42]; ludmi… Ławruka Nara (1514 год, 1782—1783 гады)[43]; людеи наших Стоклишского повета… конюхов… а Наровичи (19 студзеня 1515 году)[44]; при намеснику Норе… намесник князя Юрьев Нор (15 сакавіка 1518 году)[45]; Петрикъ Наровичъ (1528 год)[46]; люди нашы у повете Троцкомъ… Нера Остейковича (сьнежань 1534 году)[47]; на подданыхъ господарьскихъ Одельскихъ Романа Норавичъ (14 кастрычніка 1539 году)[48]; Нар Ракович (1 ліпеня 1542 году)[49]; Olyesko Narowycz (1552—1555 гады)[50]; стрелцы двора Молавицкого… Нору Павловичу (1557—1558 гады)[51]; Stasz Narowicz… Judko Narowicz (1558 год)[52]; бояре повету Троцъкого Нар, Миколай и Ян Строчевичы (14 кастрычніка 1559 году)[53]; Pawel, Jan, Macieyko Narowiczy… Nar Buckowicz… Nar Janowicz (1561 год)[54]; Наръ Толчевичъ (1565 год)[55]; Петръ Наровичъ (1567 год)[56]; село Друсеиканы… Эрман Норевич (3 сакавіка 1587 году)[57]; dobra lenne wieczyste w woj. połockim, w trakcie siebieskim leżące, nazwane Norów (28 верасьня 1657 году і 22 ліпеня 1658 году)[58]; Samuś Nor, syn Hryszko (23 красавіка 1761 году)[59]; frater Henricus Narewicz (13 сакавіка 1763 году)[60]; Marianna Nora (1798 год)[61]; Franciszek Nor (1799 год)[62]; Aniela Nar (1841 год)[63][o].

Remove ads

Носьбіты

Норы (Nor) — прыгонныя зь вёскі Жалезьнікаў (каля Кабыльніку), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[99].

Нарэвічы (Narewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[100].

У XVI ст. існаваў маёнтак Наравічы (Наревичи) у Жамойцкім старостве[101].

На 1901 год існавала сяло Норына ў Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[102].

На 1906 год існавала вёска Нарава (Нарова) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[103].

На 1909 год існавала ўрочышча Нары ў Слуцкім павеце Менскай губэрні[104].

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Нароўшчына.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -нар- зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -нор- за найбольш адэкватнае прызнае norė́ti 'хацець, прагнуць', nóras 'хаценьне, ахвота, прагненьне'[7] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[8])
  2. Таксама адзначаліся германскія імёны Narida, Narbaldus (Nar-baldus)[1], Norigand (Nori-gand)[9], Norger (Nor-ger)[9], Nergis (Ner-gis), Norgot (Nor-got)[10][11], Nereidr (Ner-eidr)[12], Noriher (Nori-her), Normar (Nor-mar), Neristein (Neri-stein), Neriswint (Neri-swint), Nortrudis (Nor-trudis), Neriward (Neri-ward)[13], Norwin (Nor-win)[14], Nerwir (Ner-wir)[15]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Noriko[21] (Norke[22])
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Nerin[24], пазьнейшае Norin[25]
  5. Адзначалася германскае імя Norun[11]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Nerigaud / Norigaud[26]
  7. Адзначалася германскае імя Norgot[10][11]
  8. Адзначалася германскае імя Norgunn[28][29]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Norman / Neriman[26]
  10. Адзначалася германскае імя Normund[28][31]
  11. Адзначалася германскае імя Norvid[32][33]
  12. Адзначалася старажытнае германскае імя Нервіг (Nerveus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход wig у veus)[34], германскае імя Norveig[28][35]
  13. Адзначалася старажытнае германскае імя Norwin[38][39]
  14. Адзначалася старажытнае германскае імя Narhodus[41]
  15. Таксама:
    • Нарун, Нарон (адзначалася германскае імя Norun[11]): чоловеков конокормцовъ… Наруна[64], чоловеки… Наруна[65] (1440—1492 гады), людеи у Витебском повете… Нероновичи (1514 год)[66], Неронъ (1528 год)[67], Konon a Chozian Naronowiczy (1558 год)[68], Нарановічы — літоўскі шляхецкі род[69];
    • Нарунд (адзначалася старажытнае германскае імя Närend[70]): littowen… Narunde (1353 год)[71], у Прусіі бытавала прозьвішча Norendt[72];
    • Нарут (адзначалася старажытнае германскае імя *Nerito[73], Norhodus[1], германскае імя Norodd[74]): lyudzi… Naruthicz (1454—1466 гады)[75], на гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Нарутавічы, на гістарычнай Случчыне — вёска Наруці, на гістарычнай Браслаўшчыне — хутар Наруці;
    • Нурбульт (адзначалася старажытнае германскае імя Narbaldus[1]): Nurbult Juchnowicz (24 сакавіка 1594 году)[76];
    • Нервік, Нарвік (адзначалася старажытнае германскае імя Nerveus[34], германскае імя Norveig[28], Norwig[77]): зъ Миклаша Нервиковича (5 красавіка 1539 году)[78], Marianna Narwik (1829 год)[79];
    • Нарвойна (адзначалася старажытнае германскае імя Norwin[38][39], германскае імя Nerwein[80]): Сташко Нарвоиновичъ (1528 год)[81];
    • Нарвулт (адзначалася германскае імя Norvald[82]): dobra Sieniszki od Piotra Mikołaiowicza Naruułtha (12 чэрвеня 1535 году)[83];
    • Наркант (адзначалася старажытнае германскае імя Norigand[9]): Petronela Narkantowicz (1817 год)[84];
    • Ніргер (адзначалася старажытнае германскае імя Norger[9]): Ferdynand Paweł Nirgier (1824 год)[85];
    • Наргіл, Наркіл: людеи… Ивашко Наркгилович (2 студзеня 1512 году)[86], Наръкгил Кгелбут… Наркил Келбут (1537—1538 гады)[87];
    • Наркут, Наркуць (адзначалася германскае імя Norgot[10][11]): у людеи нашихъ Еишиского повета, в Наркутя (травеньь 1503 году)[88], Бартошъ Наркутович (1528 год)[89];
    • Нарміль: Нармилевичъ Толочевичъ (1567 год)[90];
    • Нармінт: Narmintowicz (1671—1681 гады)[91];
    • Нармут: in Dworzecz homines… Narmut Goly (11 траўня 1520 году)[92], Шимъко Нармутовичъ (1567 год)[93], Нармат (Narmot) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[94];
    • Нарым: Петрашъ Наримовичъ (1528 год)[95]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads