Арман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арман (Ярман), Арыман (Ярыман, Яроман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Арман, Арыман або Араман (Arman, Ariman, Araman[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арбут, Арвід, Ярмунд; германскія імёны Árbót, Arvid, Armund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
Адпаведнасьць імя Арман (лет. Armonas) германскаму імю Arman прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Arman[7].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: соудилъ есмь Биреля съ Армановичемь про колоколъ про немецьскыи… Армановичь виноватъ (1284 год)[8]; in Armanyszky (1501 год)[9]; село Оточиловичь, 15 человека, Ленковичовъ Арменовъ (1552 год)[10]; Jarmon Byelyewycz (1558 год)[11]; Аримонъ, Иванъ Михалковичи… Аримонъ Осетковичъ… Ивашко, Грицъ Аримоновичи… Андросъ, Яримонъ Миневичи… Яримонъ, Юшко Кисловичи… Юшко Яримоновичъ, лавникъ… Яримонъ Костеневичъ… Василь Яримоновичъ, лавникъ (1563 год)[12]; Орманъ Нацевичъ — волока одна, тотъ же Орманъ (22 сакавіка 1567 году)[13]; зъ села Грузкого Радъ Аримоновичъ (4 сьнежня 1589 году)[14]; Poddani na Cyrmie… Rumsław Arman (25 сьнежня 1630 году)[15]; Regina Arman (1724 год)[16]; Obrąb Bludyniow. Arman Rudin… Obrąb Rużow… Arman Ruža Rynnik… Obrąb Osmyszki… Arman Greta (1 лютага 1765 году)[17]; Wieś Tepienica. Joń, Iwan, Arman, Gryszka, Joni y Mikul Szliszeniowie… Wieś Korugowo y Szolgunowo. Anton Jeroman, Piotr Jeroman, Laur Jeroman… Wieś Syła. Siemion Jeroman… Wieś Pokulowo… Arman Koscinek… we wsi Naglach… Seyman Nagl, brat Armania… Iakosz Orman[18], Arman Maszka… Arman Łocz[19] (1765 год); Arman Wogul… Arman Ludan… Armania Matysa zięć (25 сакавіка 1766 году)[20]; Jozef Daniel Armanowicz (1797 год)[21]; Maciej Jarmanowicz (1798 год)[22]; Mikołaj Jarmonowicz (1799 год)[23]; Armanowichowna (1802—1803 гады)[24].
Remove ads
Носьбіты
- Рох Армановіч — жыхар маёнтку Лунінцу (Наваградзкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1566 годзе[25]
- Марцін Армановіч — юрбурскі плябан, які ўпамінаецца ў 1567 годзе[26]
Армановіч (Armanowicz) і Ермановіч (Jermanowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[27].
На 1900—1903 гады існавала вёска Арыманцы ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[28][29].
На 1906 год існавалі вёска і два фальваркі з назвай Арманава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[30].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads