Эстэбан Камб’яса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эстэбан Матыяс Камб’яса Дэлё (па-гішпанску: Esteban Matías Cambiasso Deleau; нар. 18 жніўня 1980 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст і былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Перш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клюб «Інтэрнацыянале», у якім правёў 10 гадоў.
Remove ads
Кар’ера
«Рэал»
Камб’яса ёсьць выхаванец школы «Архэнтынас Хуніёрс», хаця ўжо ў шаснаццаць гадоў, разам са сваім братам, пераехаў у Гішпанію, дзе пачаў выступаць за юнацкія каманды мадрыдзкага «Рэалу». Аднак зайграць у аснове «Рэалу» гэтак і ня здолеў, пасьля чаго ў 1998 годзе быў адпраўлены на радзіму ў арэнду ў «Індэпэнд’ентэ», адкуль у 2001 годзе перайшоў у «Рывэр Плэйт», адразу ж атрымаўшы з клюбам перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны.
У 2002 годзе тагачасны трэнэр «Рэалу» Вісэнтэ дэль Боске вярнуў Камб’яса ў каманду, і Эстэбан з камандай тут жа выйграў Супэркубак Эўропы. У 2003 годзе гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка. Аднак, з-за вялікай колькасьці высакаклясных паўабаронцаў Камб’яса па-ранейшаму вельмі рэдка трапляў у асноўны склад «Рэалу», і кіраўніцтва «каралеўскага клюбу» вырашыла не падаўжаць з ім кантракт, які мінаў 30 чэрвеня 2004 году.
«Інтэрнацыянале»
У ліпені 2004 году Эстэбан, на правах вольнага агента, перайшоў у «Інтэр», падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[4]. У жніўні 2006 году Камб’яса падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да лета 2010 году[5], а ў сакавіку 2009 году — да 30 чэрвеня 2014 году[6].
«Лэстэр Сіці»
28 жніўня 2014 году як вольны агент падпісаў гадавы кантракт з ангельскім клюбам «Лэстэр Сіці», каб дапамагчы наваку Прэм’ер-лігі захаваць сваё месца ў турніры.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У нацыянальнай зборнай Аргентыны Эстэбан дэбютаваў 20 сьнежня 2000 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі ў Лос-Анджэлесе. Камб’яса звачайна выконваў ролю асноўнага апорнага паўабаронцы, пра што кажа футболка зь пятым нумарам.
Дасягненьні
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2002(к)
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2003
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2005, 2006, 2010
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2003
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2003
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Італіі: 2005, 2006, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2005, 2006, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2010
«Алтмпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2016, 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads