Юго Экітыке

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юго Экітыке
Remove ads

Юго́ Экітыке́ (па-француску: Hugo Ekitiké; нар. 20 чэрвеня 2002 году) — францускі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Францыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

12 ліпеня 2020 году футбаліст склаў свой першы прафэсійны кантракт з «Рэймсам»[1]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 17 кастрычніка ў матчы Лігі 1 супраць «Ляр’яну», які скончыўся паразай ягонай каманды зь лікам 3:1. 29 студзеня 2021 году Экітыке далучыўся да клюбу дацкай Супэрлігі «Вайле» на правах арэнды да канца сэзону[2]. Па вяртаньні замацаваўся ў камандзе. У студзені 2022 году стала вядома, што француз адхіліў прапанову ад ангельскага клюбу «Ньюкасл Юнайтэд», а ўжо 16 ліпеня «Пары Сэн-Жэрмэн» абвесьціў аб падпісаньні Экітыке ў арэнду на ўвесь сэзон з правам выкупу за, як паведамлялася, 35 мільёнаў эўра ўлучна з бонусамі[3]. Паводле некалькіх крыніцаў, правы выкупу ў пагадненьні было абавязковым[4]. У парыскім клюбе ня здолеў даць рады, у выніку чаго 1 лютага 2024 году гулец умовіўся з клюбам Бундэсьлігі «Айнтрахтам», куды трапіў на правах арэнды да канца сэзону з правам выкупу[5]. Праз два дні ён дэбютаваў у матчы супраць «Кёльну», зьявіўшыся на замену. 19 красавіка ён пацэліў свой першы гол за клюб у хатнім матчы супраць «Аўгсбургу», які завяршыўся перамогай франкфуртцаў зь лікам 3:1[6]. 26 красавіка была актываваная магчымасьць куплі Экітыке з арэнды, за што немцы выклалі 16,5 мільёнаў эўра.

Да канца сэзону 2024—2025 гадоў нападнік адзначыўся 15-ю галамі ў 33 матчах лігі. Клюб заняў трэці радок, забясьпечыўшы сабе месца ў Лізе чэмпіёнаў на наступны сэзон. Па заканчэньні кампаніі Экітыке быў улучаны ў склад сымбалічнай зборнай сэзону ў Бундэсьлізе[7]. 23 ліпеня 2025 году француз падпісаў кантракт з ангельскім «Лівэрпулам», які выдаткаваў на куплю спартоўца да 95 мільёнаў эўра. Паводле зьвестак, «Ньюкасл Юнайтэд» таксама прапаноўваў за Экітыке 75 мільёнаў эўра, што паўтараў іхную парапанову ў 2022 годзе, але нападнік даў зразумець, што аддае перавагу «Лівэрпулу»[8]. Экітыке склаў шасьцігадовы кантракт. 15 жніўня ён дэбютаваў і адразу правёў гол у дэбютным матчы Прэм’ер-лігі ў пераможным матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся зь лікам 4:2.

Міжнародная

Праз сваё паходжаньне нападнік меў мажлівасьць бараніць колеры зборнай Камэруну, але яшчэ ў юнацтве абраў Францыю. 31 жніўня 2025 году атрымаў свой першы выклік у зборную Францыі, замяніўшы траўмаванага Раяна Шэркі[9]. Дэбютаваў у асноўным складзе 5 верасьня, выйшаўшы на замену прыкладна за дзесяць хвілінаў да канца адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2026 году супраць зборнай Украіны, які завяршыўся перамогай французаў зь лікам 2:0[10].

Remove ads

Дасягненьні

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads