Юліян Драксьлер

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юліян Драксьлер
Remove ads

Юліян Драксьлер (па-нямецку: Julian Draxler; нар. 20 верасьня 1993 году, Глядбэк, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за катарскі клюб «Аль-Аглі» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Драксьлер дэбютаваў у Бундэсьлізе 15 студзеня 2011 году ў матчы супраць «Гамбургу» (0:1). Тады ён стаў чацьвертым у сьпісе самых маладых гульцоў за ўвесь час існаваньня Бундэсьлігі. Праз тыдзень Юліян выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гановэру» (1:0). Ён стаў другім пасьля Нуры Шахіна самым маладым гульцом за ўвесь час існаваньня Бундэсьлігі, выходзячы на ​​поле ў стартавым складзе. 1 красавіка 2011 году Драксьлер забіў свой ​​першы гол у Бундэсьлізе ў браму клюбу «Санкт-Паўлі»[4].

19 чэрвеня 2011 году Драксьлер падоўжыў кантракт з «Шальке-04» да 2016 году[5]. 23 ліпеня 2011 году Юліян разам са сваім клюбам стаў уладальнікам Супэркубка Нямеччыны. Драксьлер адыграў увесь першы тайм і ў перапынку яго замяніў гішпанец Хасэ Мануэль Хурада. «Шальке-04» у тым матчы абыграў дортмундзкую «Барусію» па пэнальці зь лікам 4:3. У ліпені 2011 году гулец быў узнагароджаны DFL залатым мэдалём Фрыца Вальтэра ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў[6]. У сэзоне 2011—2012 гадоў Драксьлер згуляў важную ролю ў забесьпячэньні клюбам трэцім радком і кваліфікаваньнем у Лігу чэмпіёнаў, зьяўляючыся ў 30 з 34 матчаў, гуляючы ў асноўным на левым флянзе паўабароны, у той час як Льюіс Голтбі выконваў ролю гульца цэнтральнай восі.

На наступны сэзон Юліян працягнуў даказваць, што зьяўляецца важным гульцом каманды, забіўшы ў матчах супраць «Гройтэр Фюрту», «Вэрдэру», мёнхэнглядбаскай «Барусіі» й у пераможным зь ліам 5:4 матчы супраць «Гановэру-96». Драксьлер працягваў гуляць важную ролю пасьля сыходу Голтбі й падпісаньня Мішэла Бастаса, файна гуляючы на сваёй улюбёнай пазыцыі атакаючага паўабаронцы. 10 траўня 2013 году Юліян падоўжыў кантракт на два гады, павялічыўшы сваё знаходжаньне ў клюбе да лета 2018 году, скончыўшы, такім чынам, прасоўваньне плётак ад сыходзе ў дортмундзкую «Барусію».

Міжнародная

7 траўня 2012 году Драксьлер быў названы адным з 27 гульцоў пашыранага складу зборнай Нямеччыны на чэмпіянат Эўропы 2012 году[7]. Гэта ягонае першае прыцягненьне да асноўнай зборнай краіны. 26 траўня 2012 году ў матчы супраць швайцарцаў Драксьлер дэбютаваў за галоўную зборную Нямеччыны, на 62 хвіліне замяніўшы Лукаша Падольскага.

Remove ads

Дасягненьні

«Шальке-04»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

  • Чэмпіён Францыі: 2018, 2019, 2020, 2022
  • Уладальнік Кубка Францыі: 2017, 2018, 2020, 2021
  • Уладальнік Кубка францускае лігі: 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2017, 2020

«Бэнфіка»:

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads