Юндзілы (род)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юндзілы — літоўскі шляхецкі род гербу Лебедзь.
Прозьвішча
Юндэль або Юнціла (Jundel, Juncila, Junzila[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова юнд- (юнт-) паходзіць ад гоцкага junda 'маладосьць'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае беларускае паходжаньне літоўскіх імёнаў Юнда (Junda) і Юндзіл (Jundził) — ад юны 'малады' з даданьнем суфікса -да, адкуль гэтыя імёны запазычалі ў летувіскую мову[4].
Remove ads
Гісторыя
Пачынальнік роду — Рачка, які жыў на мяжы XIV—XV стагодзьдзяў, меў сына Юндзіла, ад імя якога ўтварылася прозьвішча роду[5].
Найбольш вядомыя з роду
- Мікалай Юндзілавіч (? — па 1527), сын Юндзіла Рачкавіча; кухмістар вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505 гадох, намесьнік дубіцкі і канеўскі з 1506 году, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511 гадох, маршалак гаспадарскі ў 1516—1527 гадох
- Мацей Янавіч, сын Яна Юндзілавіча; маршалак гаспадарскі ў 1538 годзе
- Мікалай Шымкавіч, сын Шымкі Юндзілавіча; войскі і канюшы гарадзенскі з 1539 году, намесьнік мерацкі каралевы Боны ў 1541 годзе
- Войцех Шымкавіч, сын Шымкі Юндзілавіча; дзяржаўца лепунскі і алькеніцкі з 1541 году, ушпальскі і пянянскі, цівун і гараднічы віленскі з 1542 году
- Мікалай, сын Паўла Юндзілавіча; судзьдзя земскі слонімскі ў 1555—1562 гадох, каралеўскі дваранін у 1570 годзе, паборца слонімскі ў 1567 і 1568 гадох
- Андрэй (? — да 14 лютага 1606), сын Мацея Янавіча; маршалак ваўкавыскі ў 1586 годзе, адначасна з 1586 году маршалак гаспадарскі
- Францішак (?—1818), сын Аўгустына; падкаморы гарадзенскі з 1784 году, валодаў маёнткам Бераставіцай у Гарадзенскім павеце; у 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул
- Станіслаў Баніфацы (1761—1847), сын Бэнэдыкта; прыродазнаўца і батанік
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads